У Ілана Маска нарадзілася 14-е дзіця
1.03.2025 / 9:39
Выканаўчая дырэктарка Neuralink Шыван Зіліс нарадзіла ад Ілана Маска чацвёртае дзіця — сына Сэлдана Лікурга.
Ілан Маск. Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images
«Мы абмеркавалі гэта з Іланам і, у святле дня нараджэння цудоўнай Аркадзіі, вырашылі, што лепш проста расказаць пра нашага выдатнага і неверагоднага сына Сэлдана Лікурга. Ён вельмі моцны, з залатым сэрцам. Мы вельмі яго любім», — напісала Зіліс у сацсетцы X.
Ілан Маск адказаў на яе допіс эмодзі ў выглядзе сэрцайка.
У Зіліс і Маска ўжо ёсць трое дзяцей — двайняты і аднагадовая дачка Аркадзія.
Паводле СМІ, усяго ў Маска прынамсі 14 дзяцей.