БЕЛ Ł РУС

У Дзяржстандарце расказалі, што найчасцей забараняюць увозіць у Беларусь

1.03.2025 / 17:14

Nashaniva.com

Як правіла, пад забарону трапляе ўсё тое, што не адпавядае патрабаванням па бяспецы, маркіроўцы, пацвярджэнню адпаведнасці і па інфармацыі для спажыўца, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

У топе па забаронах у 2024 годзе апынуліся тавары для дзяцей і падлеткаў — адзенне, абутак, сродкі гігіены. Менавіта на гэтыя тавары прыпадае 29% ад усіх забаронаў на ўвоз у Беларусь і продаж у нашай краіне.

Другое месца — у цацак (24% ад усіх забаронаў), а трэцяе — у электратэхнікі (17%).

У 2023-м, дарэчы, тавары для дзяцей і падлеткаў таксама былі ў катэгорыі самых забароненых.

Чытайце таксама:

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»

У Беларусі забаранілі прадаваць пральны парашок айчыннай вытворчасці

Забаранілі продаж расійскай грэчкі, якой толькі «надалі знешні выгляд і асобныя ўласцівасці»

У Беларусі забаранілі тры віды расійскага марозіва і батончык «Агуша»

Каментары да артыкула