БЕЛ Ł РУС

МАЗ пабудуе новы завод у расійскай Уфе

1.03.2025 / 19:8

Nashaniva.com

Мінскі аўтазавод і Уфімскі трамвайна-тралейбусны завод (УТЗ) зарэгістравалі сумеснае прадпрыемства. Яно зоймецца стварэннем новай вытворчасці тралейбусаў на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны «Алга» недалёка ад сталіцы Башкартастана, паведамляе ТАСС.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: gruzovikpress.ru

Інвестыцыі ў гэты праект ацэньваюцца ў 1,6 мільярда расійскіх рублёў (прыкладна 18 мільёнаў даляраў). На новай пляцоўцы плануецца зборка, а таксама лакалізацыя выпуску некаторых камплектуючых.

МАЗ і УТЗ супрацоўнічаюць ужо даўно. З 2023 года на пляцоўцы Уфімскага завода па партнёрскім пагадненні выпушчана больш за 700 беларуска-расійскіх тралейбусаў. Гэта дазволіла УТЗ заняць 40% расійскага рынку новых тралейбусаў.

Па словах гендырэктара МАЗа Валерыя Іванковіча, цяпер партнёры маюць намер засяродзіцца на развіцці новай вытворчай пляцоўкі, лакалізацыі і стварэнні сэрвіснага цэнтра.

Чытайце таксама:

У Мінску з'явіліся тралейбусы трэцяга пакалення

Продажы аўтобусаў МАЗ у Расіі ўпалі амаль у 20 разоў

Як беларускія трамваі гараць і ламаюцца ў Расіі

Каментары да артыкула