БЕЛСАТ - незалежнае СМІ, якая справа незалежнаму СМІ, што там міністар Радэк Сінічкін-Яблынькін хоча ад яго)
%
16.02.2025
Ніколі і нічога станоўчага ад левакоў кшталту Сікорскага, ці Туска не чакайце
Безпроцентный
16.02.2025
%, сам ты левый, prawiczek
Скажыце мне,
16.02.2025
%, хто такія "левакі" ? Гэта новае слова замест "агентура" ці як? Шукаю сэнс вамі сказанага. Пакуль не ўдаецца.
user
16.02.2025
--> І не трэба лічыць польскіх міністраў ідыётамі. Бо ідыётамі тады выглядаюць беларусы. Странная экстраполяция с БелСата на беларусов. Проект изначально был неэффективным и все это видели. Рулили каналом поляки. Какие претензии к беларусам?
Павел
17.02.2025
user, Проект изначально был украден и использовался для распила. Факты? 5 лет вешать со спутника Астра по одному часу в день, на который в Беларуси направлен 1 процент тарелок. Это нормально?
#
16.02.2025
Ооо хороший ответ аплодирую
даведка
16.02.2025
«Белсат» стал терять просмотры на Youtube после отказа от мовы и перехода на подписывание своих видео на русском языке. «Белсат» потерял просмотры на своём сайте после редизайна, где в течение года после этого были одни сплошные баги: то принудительное перекидывание на несуществующую страницу, то доступ закрыт к видео из-за геоблокировки (кому оно интересно в Европе?), а при использовании даже польского VPN доступ наглухо блокировал хвалёный фаервол собственной разработки. После рейдерского захвата «Белсата» новой польской властью весь видеоархив его программ был полностью убран с сайта, а на сам сайт заблокирован доступ и просмотр для белорусских пользователей.
Скажы Ў
16.02.2025
даведка, "отказа от мовы", "на русском языке"
Калі рускія навучацца, што слова мова, тое самае што ў іх язык.
даведка
17.02.2025
У вас вызвало затруднения понимание причём тут мова до русского языка?
Make Belsat Great again
16.02.2025
Выключна бізнэс, нічога асабістага.
Навроцкий
16.02.2025
Рамашевскую жаль, единственно порядочным человеком там была. Много сделала, а ей все плюнули с душу и предали.
Имя
16.02.2025
Бугай озвучил лишь один момент, что Белсат по просмотрам был не эффективен и поэтому произошли изменения. Но! Абсолютно игнорирует КАК это было сделано
Злы
16.02.2025
Имя, пакуль Белсат фінансуецца з польскага бюджэту, польскія чыноўнікі могуць рабіць з ім што заўгодна і як заўгодна і ў якой заўгодна позе, і на нашыя з вамі абурэнні ім пофіг
Алесь
16.02.2025
Например когда заблокировали все впн сервисы я на нн смог пробится через тор. Запросил мост и пошло подключение. К слову dw имеет сайт в луковой сети.
Алесь
16.02.2025
Алесь, обычные сайты через тор очень долго грузятся. Я думаю неплохо было бы иметь Белсат и другие сми в торе как резервные. Что бы в момент масового рубильника мы имели информацию.
Satan
16.02.2025
Хех, у маці на хаце вісяць дзве талеркі. Прост вісяць больш за дзесяць гадоў =)) А ўсе навіны яна чытае/глядзіць у месэнджэрах. Трэба б сказаць ёй, штоб ўжо іх знялі ды на металалом занеслі) А па сабжу ўсе так, +1
Вольга
16.02.2025
Дзіўна чуць пра спасылку на Сіміларвэб, ведаючы, што ўвесь жнівень сайт не працаваў, а пасля вярнуўся без пераадрысацыяў 1:1. І нават з гэтымі перашкодамі без дадатковых грошаў сайт Белсата (па тым жа Сіміларвэб) мае зараз роўна палову ад статыстыкаў НН, якая не мела перашкодаў у пераадрасацыі 1:1, калі мяняла дамену, а таксама не згубіла аніводнага тэксту (увесь архіў Белсат згубіў). Раю яшчэ зірнуць на тое, адкуль у НН трафік ідзе - па тым жа Сіміларвэб.
Рэд. Сіміларвэб мае свае хібы і недакладнасці, дае прыкладныя лічбы. Але дзе вы заўважылі "палову"? І па сеансах, і па прагледжаных старонках у сайта Белсата ў 5-6 разоў меншыя лічбы.
ançous
16.02.2025
Рэд., вы б лепш сказалі, наколькі ў вас упалі прагляды пасля 20-га?
Пік
16.02.2025
Артыкул па факту. Дзякуй. А то ўжо тошна чытаць гэтых абаронцаў Кулея і Падсасоннага. Гэта ніхто яшчэ не напісаў, колькі пры іх падхалімства было. І абы што. Агідна чытаць інтэрвхю Кулея і Падсасоннага. Такія ўжо праведнікі. Цьфу
Злы
16.02.2025
Можа, Ігар Кулей як былы кіраўнік рэдакцыі патлумачыць, чаму выпускі навінаў на Белсаце даўно ўжо сталі такімі нуднымі? Там адно толькі перажоўванне навінаў, якія ўсе даўно прачыталі ў інтэрнеце. Графіка і афармленне студыі на ўзроўні абласнога тэлебачання. І гэта з тымі бюджэтамі, што Белсат меў раней. І чаму Падсасоннаму, якога аж распірала ад самалюбавання, дазвалялася хаміць суразмоўцам у эфірах? Гэта не пра выпуск з Коўшык, а ўвогуле.
Ігар Кулей
16.02.2025
Злы, патлумачу :) Цікава ведаць ад якога канкрэтна моманту яны сталі нуднымі? Але агульны крызіс беларускіх відэанавінаў цяжка патлумачыць вельмі кароткім апісаннем ці нейкім адным фактарам - гэта набор праблемаў. Перш за ўсё, я думаю, што вы гаворыце пра выданні Аб'ектыву на Белсаце. Наконт пераказу навінаў, якія ўжо ўсе прачыталі: на сайтах публікуюць навіну тады, калі яна з'явілася. Хоць а 7 раніцы, хоць а 14-тай. На тэлебачанні публікацыя адбываецца тады, калі выходзіць выданне навінаў. То бок а 20 ці 21 гадзіне ўвечары. Галоўнае вечаровае выданне мае паказаць гледачу "карціну дня". То бок, незалежна ад таго, што а 7 раніцы ўсе ўжо прачыталі на сайтах і ТГ каналах пра нейкую падзею, калі гэтая навіна важная, то а 21-ай яна ўсё роўна будзе ў выніковым выданні. Што дае дадатковую вартасць - Белсат заўсёды імкнуўся даць некалькі каментароў экспертаў. 2-3 розныя галасы. Калі тэма мае некалькі вымярэнняў, то пільнавалі баланс меркаванняў. Не проста давалі факт, а яшчэ і ацэнка спецыялістаў. То бок вечаровыя навіны заўсёды прайграюць сайту ці ТГ-каналу ў аператыўнасці. Калі гэта галоўная прычына "нуднасці", то гэта хвароба агульная для ўсіх класічных навінавых выданняў па ўсім свеце. У такіх навінаў свая аўдыторыя - тая што менш чытае сайты, або больш арыентаваная на відэа ці аналітыку экспертаў. Мы намагаліся вырашыць пытанне нізкай аператыўнасці запускам кароткіх навінаў пасярод дня, і гэты фармат дагэтуль мае вельмі добрую аглядальнасць, найлепшую сярод усіх навінавых фарматаў на беларускай частцы Белсату. Але класічныя вечаровыя навіны - гэта флагман. Другая праблема - тут мяне зразумеюць усе калегі па журналістыцы - адсутнасць выбару ў каментатарах. На ўсе беларускія СМІ 5 палітолагаў, 5 эканамістаў, адзін хімік, 2 лекары, тры сацыёлагі, працягніце ланцужок. Адзін толькі Белсат карыстаецца каментарамі 10-15 розных экспертаў штодзень! І так апошнія тры гады, ад моманту прызнання экстрэмістамі, калі за любы каментар для незалежнага СМІ сталі саджаць. Калі цягам месяца бачыш 10-ты раз аднаго і таго ж эксперта, стамляешся. Па трэцяе - целік, у адрозненні ад ТГ каналу ці вэб-старонкі, гэта яскравая карцінка. Калі цябе няма на месцы падзеяў, то што паказваць? Нас няма ў Беларусі ўжо 3.5 гады, а аснова нашай аўдыторыі - беларусы ўнутры Беларусі. Ім даўно сталі нецікавыя маршы і канферэнцыі ў Варшаве і Вільні. Паказаць ім нешта знутры Беларусі не ў стане ніводнае незалежнае СМІ. Ва ўсім свеце ўсяго некалькі рэдакцыяў робяць целік з-за мяжы без доступу да відэа ўнутры краіны, і на маю думку, Белсат з іх усіх у самай цяжкай сітуацыі. Ну і не менш важна - мы ўсе агулам стаміліся ад адных і тых жа навінаў - немагчыма бясконца жыць мабілізаваным. 2020-ты быў 5 гадоў таму. Справа нават не толькі ў якасці, бо гэтыя ж самыя выданні ў 2020-тым глядзелі сотні тысячаў асобаў штодня, а бывала і мільёны цягам дня, а зараз "толькі" дзясяткі тысячаў. За графіку і выгляд студыі мне таксама вельмі крыўдна і балюча - згодны цалкам. Але гэта вынік польскіх палітычных разборак. Нас прымусова перавезлі ў 2024 годзе з нашай прыгожай студыі ў старую студыю, з якой у дадатак выцягнулі палову абсталявання. У нас не было выбару, пераезд адбыўся ў прыказным і безальтэрнатыўным рэжыме. Не думаю, што ў Белсата будуць грошы ў бліжэйшыя год-два каб нешта з гэтым зрабіць. Сцэнаграфія каштуе астранамічных грошаў. Затое, калі паглядзець кароткія навіны "Навіны дня" - яны выглядаюць вельмі прывабна, я лічу, што лепш, чым усё што ёсць ва ўмоўных канкурэнтаў. Карцінка са студыі ўзроўню сусветных тэлеканалаў. Наконт Сяргея Падсасоннага - у кожнага свой стыль вядзення размоваў. Я магу прывесці дзясяткі прыкладаў у польскай ці ангельскамоўнай прасторы дзе вельмі вядомыя журналісты маюць дакладна такі ж стыль - свабодна перабіваюць на паўслове, паддаюць сумневам аргументы сваіх суразмоўцаў, вядуць размову эмацыйна і часамі з'едліва. Гэта справа густу. За гэты стыль Сяргея любіла і глядзела ягоная аўдыторыя і лічыла яго цікавым і яскравым. А хтосьці, наадварот, не любіў.
цётка
16.02.2025
Ігар Кулей, усё так. Рэпартажы з месцаў падзеяў у Беларусі быць не можа, экспертаў, лічы, няма, навіны ўсе прачыталі яшчэ раніцаю... Ну, і каму трэба гэтая імітацыя праграмы "Время" савецкага часу? Гэта ж проста забава ў тэлевізію. Нават і досыць цікавая забава для тых, хто там... працуе. Беларусы займелі ўласнае незалежнае тэлебачанне ў пару, калі тэлевізары пайшлі на сметнік. Беларускае, але польскае. Незалежнае, але аплочанае.
Злы
17.02.2025
цётка, вось і ў мяне тое ж самае пытанне. Ок, няма магчымасці ў Беларусі здымаць, экспертаў мала. Дык а навошта тады працягваць рабіць кантэнт, ад якога спаць хочацца? Каб бюджэт асвоіць? Журналісты многія чытаюць свой тэкст так, нібы самі зараз заснуць і ім сто гадоў нецікава тое, пра што яны расказваюць. Хоць ты стаў хуткасць у юцюье на 1.5. Тое ж БТ атрымліваецца, толькі Лукашэнку не хваляць, а лаюць. Не дзіўлюся, што палякі здаліся пытаннем, нашто ім убухваць столькі бюджэтных грошай у гэту імітацыю тэлебачання
Ігар Кулей
17.02.2025
цётка, Белсат гэта значна болей, чым адзін выпуск навінаў увечары :) Гэта праграмы, дакументальнае кіно, гісторыя, музыка, мастацкія стужкі, гумар. Гэта фінансаванне культурніцкіх падзеяў - канцэртаў, ці нават таго ж перавыдання і мюзікла "Народны Альбом". Ці серыялу "Працэсы". Калі пра навіны казаць, то 60 000 праглядаў аднаго відэа на ютубе гэта, лічы, 1% дарослай беларускай аўдыторыі. У большасці краінаў свету навінавыя каналы маюць і меншы адсотак гледачоў. Некаторыя мэйнстрымныя украінскія навінавыя каналы займалі да вайны нішы ў дзятыя аднаго адсотка. Незаангажаваныя даследванні за 23 і 24 год, паказвалі, што Белсат найбольш распазнавальны брэнд сярод усіх беларускіх незалежных СМІ. Два гады запар....
Глядач
17.02.2025
Ігар Кулей, я гляджу на Белсаце дакументальнае кіно - вельмі цікава, гісторыю гляджу - Кацю Ваданосаву, Цімоха Акудовіча, Вусы Скарыны, Мова Нанова, музыку хацелася б паболей, амаль няма музыкі, на Новы год выдатны канцэрт быў пад кіраўніцтвам Сяргея Доўгушава, мастацкія стужкі не гляджу, не люблю проста, гумар не гляджу - не падабаецца, што там усё пра Лукашэнку, ён ужо задзяўбаў,раздражняе рускамоўная гумарыстычная перадача з Крамлём на заднім фоне - не гляджу ніколі. Глядзелі сям'ёй Новы год з Белсатам, праўда ўжо ў запісу і Ціханоўскую праматывалі, бо надакучыла ўжо. Серыял "Працэсы" адну серыю паглядзеў - нейкі здзек з тых, хто пацярпеў ад рэжыму, больш не глядзеў. Гляджу Інтэрмарыюм - вельмі пазнавальна. Гісторыя вачыма нас і нашых суседзяў. Двубой гляджу зрэдку, толькі калі цікавыя спікеры. Пра Каліноўцаў гляджу рэпартажы і дакументальныя фільмы.
цётка
17.02.2025
Ігар Кулей, вашыя аргументы для пераконвання ў эфектыўнасці тэлевізіі спонсараў, а не гледача. Мне, гледачу, могуць быць цікавыя паасобныя гутаркі/сюжэты/кіны з пералічанага вамі. А знаходжу я гэта ўсё, пасвячыся на ютубе. Ні на сайт Белсату, ні ў тэлевізар (тым больш) я не хаджу. Нібы парадокс. Вы ж так стараліся сабраць усё ў адным месцы! Ок. Спыняюся і адкрываю ваш сайт. І ведаеце што? Духата. Адчуваю сябе ў цесным душным памяшканні. Вяртаюся на вольны прастор ютуба з ягонымі алгарытмамі канкурэнтнасці. Але ж, скажаце вы, на прасторах ютуба цікавы мне прадукт з'явіўся, дзякуючы Белсату. Ок. Пытанне: ці можна было, дзеля вытворчасці прадукта, здольнага быць канкурэнтным на ютубе, абыйсціся без імітацыі класічнага тэлебачанне (струтуры страшна грамоздкай з абавязковай праграмай "Время")? Так. Гэта мог зрабіць таленавіты менеджэр. А Рамашэўская (Кулей, Падсасонны, Дзікавіцкі...) сваё творчае шчасце бачылі ў тым, што гуляліся ў сапраўднае тэлебачанне. Не, ну працавалі, ок.
Факт
16.02.2025
Белсат недостаточно "левый", вот и главная претензия!
Цётка.
16.02.2025
Белсат проста дарагая цацка. Далі. Забралі.
Ужо з пачатку...
16.02.2025
"Бюджэт «Белсата» быў роўны бюджэтам усіх іншых беларускіх незалежных СМІ разам узятых."
Давайце палічым разам, на канкрэтных лічбах.
"Пры гэтым «Белсат» нідзе не быў у лідарах."
Гэта няпраўда, якраз доўгі час YouTube Belsat быў у топах. Запытайцеся хаця б у БАЖ, здаеццё ён маніторыў розныя беларускія каналы, у тым ліку ў 2020 годзе.
Да развалу Белсат таксама меў нядрэнныя прагляды.
"Сайт «Белсата», мяркуючы па SimilarWeb, мала хто чытае.". Дык гэта зараз, а да "рэформаў"? Давайце аб'ектыўна. Пры чым да развалу Белсат цытаваўся ў польскай інфармацыйнай прасторы, у тым ліку Twitter, які чамусці Мікола Бугай не прыгадаў.
Яшчэ пытанне, якая мэта была ў перакрыванні доступа да старых перадач. А тыя мелі нармальныя прагляды.
Канешне, у "аналізе" "выпадкова" быў абмінуты фактар унутраных разборак пасля выбараў 2023 года. Але такое маўчанне ў белСМІ не здзіўляе, на жаль.
Политоложка
16.02.2025
Сикорский сам не знает чего хочет, а равно его босс Туск.
Беларус
17.02.2025
Давайце я таксама вам патлумачу. Ня можа канал, які фінансуецца польскім МЗС, быць беларускім па вызначэньні. Ён так ці інакш у першую чаргу будзе заўсёды прасоўваць тое, што патрэбна і выгадна палякам. Так працуе палітыка ў любой краіне. Усе краіны, якімі бы прыгожымі мэтамі яны не прыкрываліся, для іх усё роўна галоўнай мэтай будуць іх нацыянальныя інтарэсы. Беларусам пара бы гэта ўжо зразумець, што Беларусь і беларушчына больш нікому не патрэбныя акрамя нас.
Должик
17.02.2025
Если честно, то все эти обиженные и победители борятся лишь за одно - кормушку, а все эти стили и идеи лишь пена на поверхности. Каждый понимает что может оказаться за бортом кормушки и тогда… дорога на стройку или уборки, полуголодное и полунищее существование.
Чаго хоча Сікорскі ад «Белсата»
Гэта новае слова замест "агентура" ці як?
Шукаю сэнс вамі сказанага.
Пакуль не ўдаецца.
Странная экстраполяция с БелСата на беларусов. Проект изначально был неэффективным и все это видели. Рулили каналом поляки. Какие претензии к беларусам?
хороший ответ
аплодирую
Калі рускія навучацца, што слова мова, тое самае што ў іх язык.
Трэба б сказаць ёй, штоб ўжо іх знялі ды на металалом занеслі)
А па сабжу ўсе так, +1
Рэд. Сіміларвэб мае свае хібы і недакладнасці, дае прыкладныя лічбы. Але дзе вы заўважылі "палову"? І па сеансах, і па прагледжаных старонках у сайта Белсата ў 5-6 разоў меншыя лічбы.
За графіку і выгляд студыі мне таксама вельмі крыўдна і балюча - згодны цалкам. Але гэта вынік польскіх палітычных разборак. Нас прымусова перавезлі ў 2024 годзе з нашай прыгожай студыі ў старую студыю, з якой у дадатак выцягнулі палову абсталявання. У нас не было выбару, пераезд адбыўся ў прыказным і безальтэрнатыўным рэжыме. Не думаю, што ў Белсата будуць грошы ў бліжэйшыя год-два каб нешта з гэтым зрабіць. Сцэнаграфія каштуе астранамічных грошаў. Затое, калі паглядзець кароткія навіны "Навіны дня" - яны выглядаюць вельмі прывабна, я лічу, што лепш, чым усё што ёсць ва ўмоўных канкурэнтаў. Карцінка са студыі ўзроўню сусветных тэлеканалаў.
Наконт Сяргея Падсасоннага - у кожнага свой стыль вядзення размоваў. Я магу прывесці дзясяткі прыкладаў у польскай ці ангельскамоўнай прасторы дзе вельмі вядомыя журналісты маюць дакладна такі ж стыль - свабодна перабіваюць на паўслове, паддаюць сумневам аргументы сваіх суразмоўцаў, вядуць размову эмацыйна і часамі з'едліва. Гэта справа густу. За гэты стыль Сяргея любіла і глядзела ягоная аўдыторыя і лічыла яго цікавым і яскравым. А хтосьці, наадварот, не любіў.
Калі пра навіны казаць, то 60 000 праглядаў аднаго відэа на ютубе гэта, лічы, 1% дарослай беларускай аўдыторыі. У большасці краінаў свету навінавыя каналы маюць і меншы адсотак гледачоў. Некаторыя мэйнстрымныя украінскія навінавыя каналы займалі да вайны нішы ў дзятыя аднаго адсотка. Незаангажаваныя даследванні за 23 і 24 год, паказвалі, што Белсат найбольш распазнавальны брэнд сярод усіх беларускіх незалежных СМІ. Два гады запар....
Глядзелі сям'ёй Новы год з Белсатам, праўда ўжо ў запісу і Ціханоўскую праматывалі, бо надакучыла ўжо. Серыял "Працэсы" адну серыю паглядзеў - нейкі здзек з тых, хто пацярпеў ад рэжыму, больш не глядзеў.
Гляджу Інтэрмарыюм - вельмі пазнавальна. Гісторыя вачыма нас і нашых суседзяў.
Двубой гляджу зрэдку, толькі калі цікавыя спікеры.
Пра Каліноўцаў гляджу рэпартажы і дакументальныя фільмы.
Давайце палічым разам, на канкрэтных лічбах.
"Пры гэтым «Белсат» нідзе не быў у лідарах."
Гэта няпраўда, якраз доўгі час YouTube Belsat быў у топах. Запытайцеся хаця б у БАЖ, здаеццё ён маніторыў розныя беларускія каналы, у тым ліку ў 2020 годзе.
Да развалу Белсат таксама меў нядрэнныя прагляды.
"Сайт «Белсата», мяркуючы па SimilarWeb, мала хто чытае.". Дык гэта зараз, а да "рэформаў"? Давайце аб'ектыўна. Пры чым да развалу Белсат цытаваўся ў польскай інфармацыйнай прасторы, у тым ліку Twitter, які чамусці Мікола Бугай не прыгадаў.
Яшчэ пытанне, якая мэта была ў перакрыванні доступа да старых перадач. А тыя мелі нармальныя прагляды.
Канешне, у "аналізе" "выпадкова" быў абмінуты фактар унутраных разборак пасля выбараў 2023 года. Але такое маўчанне ў белСМІ не здзіўляе, на жаль.