Сьцісла Найбольш маляўніча Лукашэнка гаварыў пра гэта ў 2021 годзе, калі раскручвалася «справа аб змове». Апошняе, што Захаду трэба зараз — гэта забойства Лукашэнкі і іншых чальцоў беларускай намэнклятуры. Хаця б таму, што гэта самы просты шлях да паўнавартаснай расейскай акупацыі Беларусі. Цяперашні «анонс замаху на забойства» мае два тлумачэньні — псыхалягічнае і прагматычнае. Беларускія ці расейскія спэцслужбы маглі даць Лукашэнку «інфармацыю» аб такіх плянах. Ён, з улікам кансьпіралягічнага стану ягонай сьвядомасьці, мог і паверыць. Прагматычная вэрсія: размовы пра пляны Захаду ўчыніць «разьню беларускай намэнклятуры» — насамрэч сродак умацаваньня кансалідаванасьці і маналітнасьці гэтай намэнклятуры. Нагодай стала праграма вяртаньня палітычных уцекачоў. Мяркуючы па ўсім, яна (у тым выглядзе, у якім прынятая) стала вынікам супярэчнасьцяў паміж рознымі «ножкамі трона». «Захад будзе фінансаваць толькі канкрэтныя мерапрыемствы. Пажадана такога радыкальнага пляну, і нават ужо не ўзроўню 2020 году. Зьвяржэньне, забойствы прэзыдэнта, службовых асоб. І ты там не ў апошніх шэрагах (гэта не для таго, каб цябе напалохаць, ты сам гэта ведаеш). Гэта значыць, усіх, хто стаў упоперак горла, — усіх прыбраць. Гэта будзе фінансаваць Захад», — паведаміў Лукашэнка.
Падобныя «выкрыцьці» гучаць зь ягоных вуснаў не ўпершыню. Найбольш маляўнічымі яны былі ў 2021 годзе, калі раскручвалася справа аб «змове» Шчыгельскага — Фядуты — Зянковіча. Тады Лукашэнка таксама расказваў пра пляны свайго забойства, за якімі нібыта стаялі самыя высокапастаўленыя прадстаўнікі Захаду.
Барадзед
23.02.2025
Так значит в самых медийных целились. В тех, кого знают в лицо.
Найбольш маляўніча Лукашэнка гаварыў пра гэта ў 2021 годзе, калі раскручвалася «справа аб змове».
Апошняе, што Захаду трэба зараз — гэта забойства Лукашэнкі і іншых чальцоў беларускай намэнклятуры. Хаця б таму, што гэта самы просты шлях да паўнавартаснай расейскай акупацыі Беларусі.
Цяперашні «анонс замаху на забойства» мае два тлумачэньні — псыхалягічнае і прагматычнае.
Беларускія ці расейскія спэцслужбы маглі даць Лукашэнку «інфармацыю» аб такіх плянах. Ён, з улікам кансьпіралягічнага стану ягонай сьвядомасьці, мог і паверыць.
Прагматычная вэрсія: размовы пра пляны Захаду ўчыніць «разьню беларускай намэнклятуры» — насамрэч сродак умацаваньня кансалідаванасьці і маналітнасьці гэтай намэнклятуры.
Нагодай стала праграма вяртаньня палітычных уцекачоў. Мяркуючы па ўсім, яна (у тым выглядзе, у якім прынятая) стала вынікам супярэчнасьцяў паміж рознымі «ножкамі трона».
«Захад будзе фінансаваць толькі канкрэтныя мерапрыемствы. Пажадана такога радыкальнага пляну, і нават ужо не ўзроўню 2020 году. Зьвяржэньне, забойствы прэзыдэнта, службовых асоб. І ты там не ў апошніх шэрагах (гэта не для таго, каб цябе напалохаць, ты сам гэта ведаеш). Гэта значыць, усіх, хто стаў упоперак горла, — усіх прыбраць. Гэта будзе фінансаваць Захад», — паведаміў Лукашэнка.
Падобныя «выкрыцьці» гучаць зь ягоных вуснаў не ўпершыню. Найбольш маляўнічымі яны былі ў 2021 годзе, калі раскручвалася справа аб «змове» Шчыгельскага — Фядуты — Зянковіча. Тады Лукашэнка таксама расказваў пра пляны свайго забойства, за якімі нібыта стаялі самыя высокапастаўленыя прадстаўнікі Захаду.