Каментары да артыкула

«Не ведаеш мовы — не прамаўляй». Хлопец перастаў размаўляць па-беларуску з-за хейту

  • Вадзім
    25.02.2025
    Хэйт - гэта частка працэсу русіфікацыі. Так, яму трэба супраціўляцца і ўласным прыкладам падтрымліваць такіх жа як і сам. Так, русіфікацыя ня нешта абстрактнае, яна мае канкрэтныя праявы і яны траўму юць, на тое і разьлічаная
  • Ёсік
    25.02.2025
    Менш трэба па ўсялякіх сацсетках поўзаць. Гэта не беларусы злыя, гэта ты, нажаль, слабы беларус. Спужаўся і засаромеўся. У мае школьныя гады (1979-83) настаўніца выкладала бел мову і літаратуру амаль па-расейску, да мяне чаплялася, я не зьвяртаў увагі. Не сікай, усё атрымаецца, толькі матуля ў цябе сьмешная, скажы ёй, што ніколі яна не будзе расейскай, хай і зможа схаваць гэ, дзэ і цэ.
  • М.О.
    25.02.2025
    па такому прынцыпу вялікай колькасці людзей і па-руску не варта рот адкрываць.
  • Дух бясплотны
    25.02.2025
    Беларушчына - для моцных духам. За яе ў турму саджаюць. "Мне 23 і мяне траўмавалі..."
  • Трасянка — гэта ТРАСЯНКА
    25.02.2025
    >страшны, няспраўны
    калі трасянка прыводзіць да таго, што незразумела пра што ідзе гаворка, то гэта ніякае не "змяненне" мовы і ніякае не дасягненне,
    бо "няспраўны" - гэта ніяк не "няёмкі" і не "няспрытны" і не "нязграбны"і не "нятрапны",...
    ***
    неловкий
    1) (неискусный) няспрытны (неумелый) няўмелы (неуклюжий) нязграбны (нескладный) няскладны неловкое движение — нязграбны рух
    2) (неудобный) няёмкі нязручны, невыгодны лежать в неловком положении — ляжаць у нязручнай позе
    3) (не меткий, неудачный) няўдалы, няўдачны, нятрапны неловкий ответ — няўдалы (няўдачны) адказ неловкий поступок — няўдалы (няўдачны) учынак
    4) (стеснительный, затруднительный) няёмкі, цяжкаваты
  • Валенты
    25.02.2025
    Трасянка — гэта ТРАСЯНКА, а вось і хейтары падцягнуліся ((
  • Расейшчыну прыбярыце
    25.02.2025
    Трасянка — гэта ТРАСЯНКА, навошта вы тлумачыце беларускія словы праз расейскія? Тлумачце беларускае па-беларуску.
  • Acab
    25.02.2025
    Во, пазнаю Тосіка - пабёг нажаліўся рэдактаркам ў сіцідозе, на іншы капыл ня можа. Заўсёду ганю трасянкавусных, так раздражняюць мяне І надаль ганіцьму
  • Acab
    25.02.2025
    Кануняны, адклікайце мінусы, я пажартаваў. Хто там і чаго грантэсам зь сіцідогаў пажаліўся, я нат ня чытаў, адно назву артыкула Кто как хатіт, тот так і гаварыт - шчытаю, нікога праз мову ня ганю
  • Stork
    25.02.2025
    Памятаю, як я ў свой час перайшоў на беларускую мову. Спачатку размаўляў на ёй толькі са сваёй сям’ёй. Першы час было складана. Першыя некалькі тыдняў здавалася, што мозг узарвецца. Памятаю, як аднойчы прачнуўся і зьявіліся думкі зноў перайсьці на расейскую. І гэта быў складаны момант, каб усё ж такі прымусіць сябе працягваць гаварыць па беларуску. Ужо прайшло блізу шасьці год, як з усімі стасуюся выключна на беларускай і ўявіць не магу, каб я калісьці перайшоў на расейскую зноў.
  • Лупіце трасянкай
    25.02.2025
    Ні ў якім разе ня варта саромецца трасянцы, тым больш з боку расейскамоўных. Бо ў пачатку гэта ўсё роўна непазбежна. Але варта кожны дзень ужываць беларускамоўны кантэнт. Праз гэта вы будзеце паступова узбагачаць свой слоўны запас. А беларускамоўны суразмоўца ніколі ня будзе ганьбіць за трасянку, але заўсёды дапаможа вам у выпадку праблемы.
  • Постпубертатны мовазнаўца
    25.02.2025
    Банальна, але мова - гэта адметная рыса чалавека, спосаб адрознiвацца, i працуе ў абодзьва бакi. Размаўляючы на беларускай, напрыклад, у Польшчы, чалавек дэманструе сваю жыццевую пазiцыю, адрозненне ад рускасветаўцаў. А ў чым, нажаль, можна пагадзiцца з траўмаваным хлапчуком, дык гэта, што ў Беларусi руская мова - гэта усяго ж "нетрасянка" i з'яўляецца шляхам паказаць, што гаворачы - не такi, як тыя паўпiсьменныя хамаватыя паўлюдзi, якiя прыехалi ў яго родны горад на iржавых вёдрах са усiмi сваiмi глыбiннымi традыцыямi i па сутнасцi зраблi ў iм фiлiял сваёй вёскi. Дарэчы, у той вёсцы беларускай так жа не валодаюць, як i рускай, сiпяць там нешта ды гэкаюць, каб неяк узаемадзейнiчаць. Так было заўжды, так ёсць i так было б, нават, знiкнi пагроза трапiць за мову на суткi. Працуе наўпрост як маркёр: "я чыста i правiльна размаўляю на рускай, таму я не такi, як "яны" i са мной можна мець справу". Гэта ўнiкальная сiтуацыя, якiя каталонцы цi iрландцы здзiвiлiся б.
  • Барташэвічаў
    25.02.2025
    айёй, хлопца ў 23 гады траўмавалі у ціктоку. па другое- усе вучацца, і не варта смяяца з таго хто яшчэ нешта не умее. Зараз такі свет: многа розных ведаў, кожны будзе у чымці адставаць і або апераджаць, трэба спакайней да гэтага адносіцца.
  • Літвін
    25.02.2025
    Мова- гэтае маці народу. Мова - гэтае ДНК нацыі.
    Не будзеце размаўляюць, не будзеце рабіць спробы размаўляюць, не будзеце змагацца, заб'еце свой народ, знішчыце памяць аб сваіх продкаў, пазбавіце свой народ нашчадкаў. Мова - нашая зброя!
    Калі вы няздольныя нават каб размаўляць, не вартая любіць ды шанаваць сваю мову, то вы й не вартыя народам звацца.
  • Бодян
    25.02.2025
    Беларусы таксічныя. На Ўкраіне шмат прасцей. Як зручна, як хочаш так і размаўляй. Дарэчы большая частка Ўкраіны размаўляе, альбо неяк выкарыстоўвае, словы ні ўкраінскай і нават ні рускаю, а суржыкам (нейкі аналаг нашай трасянкі) - самы яскравы прыклад "шо" ні ў расейская ні ўкраінскай мове такога слова няма.
  • charna
    25.02.2025
    Больш за ўсё кажуць, што ты размаўляеш на няправільнай мове, тыя, хто гэтую мову ня ведае наагул. У Менску аднойчы прадавачка мне сказала, каб я зьвярталася да яе па-расейску, бо яна з Расеі і ня ведае беларускай мовы. На маю заўвагу, што яна абавязана яе ведаць, яна зьмяніла рыторыку: я вас не разумею, бо вы на няправільнай беларускай мове размаўляеце (відавочна, правільная - гэта трасянка).
    Лукашысты наогул ня ведаюць пра існаваньне ў беларускай мове слова "гаварыць". Гэта я сустракала настолькі часта, што аж сьмешна. Але ладна, калі яго ня ведалі красаўчыкі, якія вазілі мяне ў сваім вазку. Самае страшнае было, калі так званы "судзьдзя" спыніў маю прамову, каб сказаць, што я па-расейску зараз сказала: гэта значыць я сказала "гаварыла з ім", а згодна з ягонымі ведамі па-беларуску трэба было сказаць "я казала з ім". Тут ужо ўся заля ўзялася за галаву.
  • Жора
    26.02.2025
    Нейкая бздура - ён не валодае беларускай на ўзроўні сярэдняй школы, а ўжо запісаў сябе ў носьбіты і хоча мяняць правілы. Спачатку авалодай на прымальным узроўні, каб упэўнена пачувацца, тады можна ў моватворчасць лезці.
  • Гость.
    26.02.2025
    Русские на русском как только не говорят. Иностранцы на русском меньше ошибок делают, хоть у них и акцент. А хейтер твой вообще может не беларус, а кто-угодно.
    Аднойчы я ў сацсетках сутыкнуўся з тыпа беларусам. Нёс нейкую пургу ад імя беларусаў і тыпа на беларускай мове. Слова за слова - ён стаў рабіці сэнсавыя памылкі, напрыклад блытаць любоў і каханне, праца і работа. Я зразумеў, што яго беларуская мова праз гугл-перакладчык). Вывеў Яго на чыстую ваду. Ён раззлаваўся і пачаў ужо на расейскай мове пісаць, што ўсё роўна беларусы будуць на расейскай размаўляць)))). Так што можа тваі хейтэры зусім і не беларусы былі).
    Мне тоже комфортнее на русском, так сложилась, Беларусь была русифицирована. Но я стараюсь. На критику не обижаюсь. Если от чистого сердца - принимаю, если под*ёб - адказваю "мова - мая, мы з ёй разбярэмся." Так что ты не опускай рук и успехов!
  • Хейтерам
    26.02.2025
    Агрессивное моунае меньшинство делает все, чтобы белорусы не говорили на мове. Я и не говорю. И внуки тоже. Удивительная тупость и невежество хейтеров на мове.
  • Пакаленьне сьняжынак
    26.02.2025
    Беларуская мова для моцных людзей, сапраўднай эліты, тых каго не чапаюць нягеглыя тролі ў тык-токах. Размаўляў, размаўляю і буду размаўляць, а хейтэрам даваць адлуп.
  • Не галасі!
    26.02.2025
    Пакаленьне сьняжынак, сьняжынка не растань глядзі... Ад сваёй гарачай палымянасці.
    Менавіта ад вас з элітарнай касты "сапраўдных сьвядомых" дзьве траціны ўсіх бедаў з мовай.
    Людзі кідаюцца ў бакі ад такіх сьвятых праведнікаў.
  • Не галасі!
    26.02.2025
    Пакаленьне сьняжынак, Сапраўдная Эліта, што такое "адлуп"? Ды яшчэ "даваць".
    Як ў тык-токах можна "чапаць"?

    Грамацеі постсавецкія, з рускамоўным сіндромам ў галаве і комплексамі ў душы будзеце яшчэ вучыць іншых, вырашаць хто эліта (ЯЯЯЯ!), а хто сняжынка(ёнёнён...)
  • tazar
    01.03.2025
    Справа не ў хейтерах, а проста ў адсутнасці жадання карыстацца мовай. Я ўсіх сваіх хэйтераў, спрабуючых мяне папраўляць, асаджаваю і стаўлю на месца. Бо для мяне карыстанне мовай частка майго новага жыцця. А калі мова гэта так, пазабаўляцца трошкі, то можна патлумачыць адмову хоць хэйтерамі, хоць ціскам сям'і.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць