Каментары да артыкула

Томас Венцлава: Нацыянальная ідэя ў нас з беларусамі адна — здаганяць, Пагоня

  • Як жа быць?
    26.02.2025
    Той, хто марыць вярнуць агульную дзяржаву з літоўцамі па тыпу старажытнага ВКЛ, той павінен уключыць у сваю праграму вывучэнне мовы літоўцаў у школах. Бярыце на ўзбраенне, дару
  • %
    26.02.2025
    Вось і мы за поў гроша сталісь маскалямі прадаўшы сваю мову і залічыўшы яе да ганебнай і саўгаснай.
    Тут цалкам пагаджусь з Венцлава
  • Супадзенне
    26.02.2025
    Нешта гэты "нацыяналіст Пуцін", які служыў у КДБ, надта сумуе па СССР, а расійскія танкі, на якіх расіяне напалі на Украіну і ўкраінцаў, разяджаюць не пад імперскімі сцягамі, а камуністычнымі савецкімі. І яшчэ той самы Пуцін нешта надта часта сумуе па СССР.
  • Выбірайце
    26.02.2025
    "Я супраць нацыяналізму" - Томас Венцлава

    "Нацыяналіст -- чалавек верны сваёй нацыі, сваёй Радзіме, свайму народу.
    Гэта савецка-імпэрская прапаганда зрабіла з нацыяналіста нейкае пудзіла, нейкага тэрарыста, бо ён падрываў і без таго рыхлы падмурак імпэрыі, якая займала як ні шасьціну зямное кулі. Любіць сваю мову й карыстаецца ёю -- нацыяналіст. Любіць, шануе й ведае сваю гісторыю -- нацыяналіст. Хоча жыць у сваёй этна-дзяржаве як вольны чалавек -- нацыяналіст. Савецкая прапагандовая машына перакрэсьлівала паняцьце нацыяналіст на інтэрнацыяналіст. Але інтэрнацыяналіст палягае на корані нацыяналіст. Атрымлівалася, што будавалі мост уздоўж ракі. Савецкія войскі, што падбухторвалі не адную краіну на так званую рэвалюцыю, называліся воінамі-інтэрнацыяналістамі. Пройдзе час, няхай сабе й нямала, а слову нацыяналіст будзе вернутая ягоная першапачатковая шана. Шчыры нацыяналіст перад сумленьнем чыст." - Рыгор Барадулін
  • Konrad Adenauer
    26.02.2025
    "Так, на жаль, правыя сілы ідуць неяк наперад, набіраюць працэнты"

    Спадар Венцлава згадаў пра Германію. Дык там перамаглі правыя (хадэкі) з CDU/CSU.
  • ***
    26.02.2025
    to Konrad Adenauer Відаць, Венцлава меў на ўвазе AFD
  • Максім Багдановіч
    27.02.2025
    «Мы — дзеці вольнай Літвы,
    Наш край — ад Нёмана да Дзвіны».
  • Люцыян Жалігоўскі
    27.02.2025
    У кнізе «Wojna w 1920 roku. Wspomnienia i rozważania»* (1930) ён неаднаразова звязвае сябе з «Літвой» як гістарычным рэгіёнам.

    У 1920 г. ён заявіў: «Я прыйшоў, каб вызваліць Літву — не тую, што ў Коўна, а сапраўдную»

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць