Трамп: Зяленскі можа вярнуцца, калі будзе гатовы да міру
28.02.2025 / 21:35
Пасля прэс-канферэнцыі ў Белым доме Трамп заявіў, што Зяленскі не гатовы да міру. Сам Зяленскі пакінуў месца перамоваў.
Скрыншот: AP
«Ён зняважыў Злучаныя штаты ў шаноўнай Авальнай залі. Ён можа вярнуцца тады, калі будзе гатовы да міру», — заявіў Трамп.
«Я зразумеў, што Зяленскі не гатовы да міру, калі ў яго ўключана Амерыка, таму што ён адчувае, што наша ўключанасць дае яму вялікую перавагу ў перамовах. Я не хачу перавагу, я хачу мір», — напісаў Трамп.
Зяленскі пакінуў Белы дом. Другая прэс-канферэнцыя Трампа і Зяленскага адменена.
Пасля публічнай сваркі ў Белым доме Трамп папрасіў Зяленскага «з'ехаць». Пра гэта паведамляе тэлеканал Fox News.
Паплечнік Дональда Трампа, мільянер Ілан Маск напісаў у сацсетцы X, што «Зяленскі знішчыў сябе ў вачах амерыканскага народа».
На гэта выказванне Маска адрэагаваў адзін з лідараў расійскай апазіцыі, былы чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў:
«Не, гэта Трамп знішчыў Амерыку ў вачах свету».
Чытайце таксама:
Трамп і Зяленскі пасварыліся ў жывым эфіры
Трамп Зяленскаму: вы не паважаеце ЗША, вы павінны быць удзячныя