Трамп Зяленскаму: вы не паважаеце ЗША, вы павінны быць удзячныя
Уладзімр Зяленскі прыехаў у Белым дом. Падпісанне дамовы аб выкапнях чакаецца пасля абеду ўкраінскай і амерыканскай дэлегацый, піша AP.

Перад перамовамі прэзідэнты дзвюх краін сустрэліся з прэсай.
Трамп сказаў Зяленскаму, што Украіна «не паважае ЗША, павінна быць удзячная».
«Вы не маеце права дыктаваць нам тое, што мы будзем адчуваць. Мы на мяжы Трэцяй сусветнай вайны, вы не паважаеце ЗША», — заявіў Трамп Зяленскаму пасля таго, як украінскі прэзідэнт сказаў, што з 2014 года ніхто не спыніў Расію.
Трамп заўважыў, што ЗША гатовыя даваць зброю Украіне.
«Спадзяюся, шмат адпраўляць не прыйдзецца», — сказаў ён.
Прэзідэнт ЗША дадаў, што ён «пасярэдзіне — і за Украіну, і за Расію».
«Я хачу, каб усё было вырашана. Еўропе і НАТА трэба актывізавацца», — адзначыў Трамп.
Па словах Зяленскага, разважаць пра спыненне агню можна, але гэта не працуе. Ён заклікаў ЗША даць гарантыі Вялікабрытаніі і Францыі для ўвядзення міратворцаў.
Зяленскі таксама паказаў Трампу фота ўкраінскіх вайскоўцаў пасля расійскага палону. Таксама ён прывёз з сабой чэмпіёнскі пояс украінскага баксёра Аляксандра Усіка, заўважыў «Бабель».
President Donald J. Trump welcomes Ukrainian President Volodymyr Zelenskyy to the White House pic.twitter.com/14aa5Ix2HW
Раней тэкст праекту рамачнага пагаднення апублікавала «Украінская праўда».
Каментары