У Запарожжы расійскі шахед запаліў жылы дом ВІДЭА
1.03.2025 / 22:7
Расійская армія атакавала дронамі Запарожжа. Кіраўнік Запарожскай вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў апублікаваў відэа і фота дома, які трапіў пад атаку і загарэўся.
Паводле слоў кіраўніка вобласці, шахед зруйнаваў дах жылога дома, у выніку чаго адбылося ўзгаранне на плошчы 300 квадратных метраў.
Кіраўнік вобласці дадаў, што да медыкаў зваротаў ад пацярпелых пакуль не паступала.
Чытайце таксама:
У Гомельскім раёне беспілотнік упаў і ўзарваўся, спаліў гаспадарчую пабудову
Падчас расійскай начной атакі на Адэсу шахед трапіў у дзіцячую паліклініку ФОТЫ
Расіяне атакавалі Мікалаеў «шахедамі»: узнік пажар, ёсць пацярпелы