Грамадства3535

Святлана Алексіевіч: Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта фашызм

Нобелеўская лаўрэатка прыехала на кніжны кірмаш у Вільні і ўзяла ўдзел у дыскусіі «Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?» Прамову Святланы Алексіевіч занатаваў карэспандэнт «Белсата».

Дыскусія «Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?» на кніжным кірмашы ў Вільні, Літва, 1 сакавіка 2025 года. Фота: Белсат

Пра мірную рэвалюцыю:

«У 2020 годзе мы перажылі рэвалюцыю, і рэвалюцыя наша, цяжка пра гэта казаць, аднак яна пацярпела паразу, бо мы маглі б адолець Лукашэнку, але з Пуціным мы б рады не далі. А той адразу абвясціў, што не пакіне Аляксандра Рыгоравіча ў бядзе. Цяпер 500 тысяч беларусаў жывуць за мяжой, гэта тыя, хто быў вымушаны з'ехаць, уцякаць ад рэпрэсіяў, ад нежадання жыць у дыктатуры».

Пра выдавецтва ў выгнанні:

«Разам з людзьмі ўцякалі выдавецтвы. Тады мы падумалі, што мусім перанесці нашыя выдавецтвы ў Літву. Дзякуй богу, мы гэта зрабілі загадзя, ужо прадчуваючы. І калі мы апынуліся тут, мы зразумелі, што выжыць нам усім можа дапамагчы толькі агульнасць нашых поглядаў, блізкасць нашых культур, жаданне нашых культур размаўляць адна з адной. І вось мы тут абжываемся, мы ўлюбляемся ў Літву, у яе пісьменнікаў, у яе прыроду, ва ўсё, што маецца. Гэта іншая культура, вельмі блізкая да нашай».

Святлана Алексіевіч на кніжным кірмашы ў Вільні, Літва. 1 сакавіка 2025 года. Фота: Белсат

Пра «кантрабанду» кніг у Беларусь:

«Мы шмат якія літоўскія кнігі ў перакладзе на беларускую спрабуем перадаваць на радзіму, гэта наш спосаб наладзіць масты. Аднак гэта вельмі цяжка, бо калі гэтыя кнігі знойдуць у багажы, то асоба зазнае непрыемнасці ажно да таго, што яе могуць… У нас ёсць такая самая жудасная турма, Акрэсціна… Што чалавек можа апынуцца на Акрэсціна. І таму людзі вязуць адзін-два экзэмпляры, нібыта для сябе. Калі чалавек проста чытае кнігу, гэтым вохраўцам не прыходзіць у галаву спраўдзіць, што ён там чытае. Але мала ўдаецца перадаць, на жаль».

Пра патрэбу ў беларускіх кнігах на эміграцыі:

«Учора я сустракалася з дыяспарай, ёсць такое месца, «Замак», дзе Наталля Калегава, наша беларуска, здолела арганізаваць прыём людзей, якія ўцякаюць праз балоты, пералазяць цераз плот, уцякаючы ад Лукашэнкі, каб не трапіць у турму. Я бачыла гэтых людзей, іх назбіралася вельмі шмат, і там былі кнігі. І яны куплялі гэтыя кнігі, хаця ў іх не так багата грошай цяпер. Аднак чалавеку, думаю, адзінока без слова. Чалавеку, асабліва за межамі радзімы, вельмі важна слова, роднае слова. І яны куплялі беларускія кнігі, бо літоўскую мову яны толькі пачынаюць вывучаць».

Святлана Алексіевіч на кніжным кірмашы ў Вільні, Літва. 1 сакавіка 2025 года. Фота: Белсат

Пра іншы свет:

«У 2020 годзе, калі ў нас былі маршы пратэсту і выходзілі сотні тысяч людзей на вуліцу, я сярод іх бачыла шмат тых, каго можна назваць грамадзянскай супольнасцю. Гэта маладзёны, якія шмат ездзілі, глядзелі на свет. І вось гэтыя веды таксама былі тым мостам, які мы спрабавалі пабудаваць у сябе на радзіме. Яны сталі чытаць, калі яны апынуліся ў нашых маленькіх гуртках, арганізацыях, якія Лукашэнка закрыў, яны чыталі іншыя кнігі. У мяне быў такі клуб Святланы Алексіевіч, мы запрашалі людзей з усяго свету, каб яны размаўлялі з нашымі людзьмі, каб яны гаварылі пра іншы свет, каб нам, як я лічыла, пазбавіцца правінцыйнасці, адкрыцца свету».

Пра дэмакратыю:

«Дэмакратыя — гэта веды пра тое, як уладкаваны іншы свет. І той свет, што прыгожа ўладкаваны, разумна ўладкаваны — вось з яго можна браць прыклад. Гэтыя людзі тады выйшлі на вуліцу, калі я ішла ў натоўпе, я так была радая сустракаць тых, каго бачыла ў сваім коле. Думаю, масты — гэта тое, што яднае разумных людзей, людзей, якія здольныя сёння не адступіць, калі дэмакратыя адступае. Усё-такі нас багата, нам вельмі важна не адступіць, таму што мы перажылі гэтыя моманты яднання, гэтыя моманты ведання пра іншы свет, пра іншы лад свету. Гэта ўсё далі нам гэтыя масты, якія да нас спрабавала перакінуць Еўропа. Па-мойму, тады і ўдалося, аднак нас аказалася меней, на жаль, чым людзей з іншага часу».

Пра мост, што яднае:

«Калі я знаёмлюся, напрыклад, з іншай літаратурай, з іншымі людзьмі, для мяне вельмі важная вось гэтая агульнасць, што робіць нас людзьмі. Ты бярэш з іншай культуры тое, што дапамагае табе быць больш чалавечным. У гэтым плане шмат што можа ўзяць мой чытач — беларус, мой народ — з вашай культуры, культуры годнасці, культуры іншага светапогляду. Мне вельмі важна, каб мы лепей пазналі адно аднаго, каб кожны ўзяў адно ў аднаго тое, што цікава, тое, што дапаможа вытрымаць у звар’яцелым свеце. Ты жывеш у адным свеце, а потым даведваешся, што Зяленскага выгналі з Белага дому, і ты знянацку апынаешся ў іншым свеце. Гэта нават палітыкам цяжка ўсвядоміць, а як гэта ўразумець у масавай свядомасці? Навыкі духоўнага жыцця, што мы бяром адно ў аднаго, мусяць нам дапамагчы».

Пра прызначэнне культуры:

«Толькі культуры сёння здольныя зрабіць нешта большае, чым робяць зброя, вайсковыя самалёты, танкі. Гэта новае Сярэднявечча, а культура прапануе іншы погляд на свет. Без гуманітарнага погляду мы не падымем чалавека да тых новых выклікаў, што стаяць сёння перад намі, да разумення таго, што чалавек створаны для нечага большага, чым згарэць у танку».

Пра бяссілле мастацтва:

«Мастацтва не так шмат можа, як нам хацелася б. Колькі антываенных кніг, колькі антываенных фатаграфій. Вось XXI стагоддзе — і з чаго яно пачалося? Пачалося новае Сярэднявечча. Расійскія танкі пайшлі на Украіну. Мы верылі, што дэмакратычныя перамены незваротныя. Няхай павольна, але Расія ідзе да дэмакратыі, Беларусь ідзе да дэмакратыі. Аказалася, што гэтага назапашанага супраціву не так шмат».

Пра жывы камунізм:

«У 90-я мы былі рамантыкамі. Мы думалі, што камунізм мёртвы. Мы думалі, што ягоныя ідэі мёртвыя. Аказалася, што не. Аказалася, што бальшыня людзей, асабліва ў Расеі, здольныя жыць гэтымі ідэямі, паміраць за іх. Гэта больш за ўсё мяне ўражвае. Калі родныя расійскіх вайскоўцаў казалі: не забудзь прыхапіць ноўтбук і наогул забівай іх там паболей, — я ашаломленая, наколькі мы не ведалі адно аднаго, наколькі гэта нечакана».

Пра любоў да Масквы і расейцаў:

«Я любіла Маскву, любіла расійскі народ. Для адной з маіх кніг я вельмі шмат ездзіла па Расіі. Мяне пужалі многія рэчы, аднак многія захаплялі. І цяпер я думаю: дзе ж тыя людзі, якія мяне захаплялі? Не могуць жа яны ўсе быць у турме. Можа, яны замоўклі, і нашыя галасы, калі дойдуць туды, падтрымаюць гэтых найлепшых людзей, якія сёння замоўклі?»

Пра фашызм у цяперашняй Беларусі:

«Мы, беларусы, цяпер апынуліся, бадай, у найцяжэйшым моманце нашай гісторыі. Тое, што адбываецца ў нас, гэта страшней за Сталіна. У нас гуманітарная катастрофа. Тое, што адбылося ў нас, калі мы не заўважылі, як гэта не заўважылі і ў Расіі, калі пасля эйфарыі свабоды, нібыта свабоды, у краіну стаў запаўзаць фашызм. Тое, што адбываецца ў Расеі, што адбываецца ў нас, — гэта фашызм».

Святлана Алексіевіч на кніжным кірмашы ў Вільні, Літва. 1 сакавіка 2025 года. Фота: Белсат

Пра тупіковую нянавісць і выратавальную любоў:

«Нядаўна я запісвала палітзняволеную, яна толькі выйшла з турмы, я спыталася: «На чым ты трымаешся? Ты добра трымаешся, у цябе добры твар». Яна кажа: «На нянавісці». Гэта страшна, бо нянавісць нікуды нас не прывядзе. Крыху сентыментальна, але патрэбныя масты з любові, са словаў любові, якія людзі знайшлі ў сябе, у сваёй гісторыі. Можа, гэта шукаць нават у людзях, якія выйшлі з пекла, калі ў іх хопіць сілаў для гэтых словаў».

Пра надзею ў новай кнізе:

«Я пішу новую кнігу, я пытаюся ў тых, з кім размаўляю: якую кнігу хочаце? Кажуць, кнігу надзеі. А я ў сябе пытаюся: ну дзе ж узяць тую надзею? Ну дзе ж яе ўзяць? З сілы, з веры чалавечай, з таго, што можна знайсці ў вас, у нас, і неяк гэта спалучыць. Каб людзі не баяліся адно аднаго, радаваліся адно аднаму».

Пра няздольнасць Лукашэнкі і Пуціна перамагчы час:

«У нас над намі цяпер лётае дух нейкай грамадзянскай вайны. Ці ўцягнуць нас у вайну, я не ведаю. Адзінае, што я ведаю, што ані Лукашэнку, ані Пуціну не перамагчы час. Прыйдзем, можа, не мы, але нашыя дзеці і ўнукі».

Каментары35

  • политзек
    02.03.2025
    Очень жаль, что "В 90-е мы были романтиками. Мы думали, что коммунизм мёртв."..
    никто, никогда не слушает ученых и специалистов. но они и тогда знали, что не мертв, и сейчас об этом говорят.
    Это научная аксиома: авторитаризм/тоталитаризм/фашизм ВСЕГДА делает попытку вернуться. для этого много причин, основная из которых в том, что они оставляют после себя руины в экономике. и те демократы и либералы, которые приходят им на смену неизбежно принимают на себя всю ответственность за ухудшение уровня и качества жизни. простой обыватель через 5-7 лет задается вопросом: "а почему все так плохо, когда раньше всё было? а может ну их нафиг этих клоунов, ничего не умеющих делать!" и им бесполезно объяснять почему так, а не иначе.
    в России в 90-е не произошло НИЧЕГО необычного или нового: холопам не понравилось жить своим умом, трудом, знаниями. им проще вернуться в феодализм.
    тоже самое ждет С.Корею когда-нибудь, и Иран, и Венесуэлу.. и далее по списку.
    волшебного рецепта пережить реставрацию нет. где-то надо двигаться по-мягче, где-то "шоковой терапией", но уроды пытаются вернуться ВСЕГДА.
    и в течение 10 лет после Гауляйтера будет тоже самое.
  • даведка
    02.03.2025
    Это не фашизм, это гораздо хуже — лукашизм. Необыкновенный лукашизм!
  • Сигизмунд
    02.03.2025
    Шляхцич Завальня,
    Хорошо испанцам - у них Франко помер и рашки под боком не было.....

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам7

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

У дзіцячай паліклініцы Кобрына растлумачылі, чаму неўролаг працуе толькі дзве гадзіны на дзень9

Расія і Кітай імкнуцца завербаваць служачых, звольненых адміністрацыяй Трампа5

Карпача з буракоў4

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе2

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»35

Вольга Лойка лічыць вываз усіх беларускіх палітвязняў за мяжу добрым варыянтам24

Святлана Алексіевіч: Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта фашызм35

Нявестка Лукашэнкі анансавала працяг свайго «Марафона адзінства» — праект «Час любіць сваё»14

Стала вядома, у чым абвінавачваюць былога гендырэктара «Беллакта» Аляксея Грытусева4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам7

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць