Свет3535

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»

Трамп і Вэнс «завабілі Зяленскага ў пастку». Эксперты па-ранейшаму шукаюць адказы, што ж адбылося ў Белым доме паміж лідарамі ЗША і Украіны. 

Віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс размаўляе з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, калі прэзідэнт Дональд Трамп слухае ў Авальным кабінеце ў Белым доме, 28 лютага 2025 г., Вашынгтон. Фота: AP Photo / Mystyslav Chernov

Сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Уладзімірам Зяленскім у Авальным кабінеце стала гучным скандалам. Многія аналітыкі ў заходніх краінах упэўненыя, што гэта была загадзя спланаваная акцыя, мэта якой была ў публічным прыніжэнні ўкраінскага лідара, піша Bild.

У прыватнасці, прафесар міжнароднай палітыкі Томас Егер мяркуе, што «скандал быў інсцэніраваны», а Вашынгтон з самага пачатку рыхтаваў Зяленскаму пастку.

Адным з галоўных дзейных асоб стаў Джэй Дзі Вэнс — віцэ-прэзідэнт і найбліжэйшы паплечнік Трампа. Яго жорсткія выказванні на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы раней ужо выклікалі абурэнне ў Еўропе.

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча. Спачатку яны яго дражнілі, а потым укусілі», — адзначыў Егер у размове з BILD.

У якасці прынады, паводле яго слоў, выкарыстоўвалася магчымае пагадненне з Украінай па пастаўках рэдказямельных металаў, але, па словах эксперта, сапраўднай мэтай было павышэнне ўзроўню падтрымкі прарасійскага курсу Трампа ў ЗША.

Трамп, мяркуе Егер, спрабуе пераканаць амерыканцаў, што Украіна «нявартая» далейшай дапамогі, бо нібыта паводзіць сябе няўдзячна. Пакуль гэтая ідэя сустракае супраціў у ЗША, але сярод прыхільнікаў Трампа ўжо выклікае захапленне.

«Трамп у цяперашні час падрывае дамінуючае становішча ЗША ў міжнароднай палітыцы. Але ён адштурхнуў ад сябе ўсіх хаўруснікаў, якіх Злучаныя Штаты набылі за апошнія 80 гадоў», — дадаў Егер.

Пакуль што Трамп упэўнена ідзе па шляху збліжэння з Уладзімірам Пуціным, але Егер скептычна ацэньвае яго перспектывы.

«Трамп мяркуе, што знайшоў у Пуціне сябра, але той яго проста выкарыстоўвае», — падкрэсліў экспэрт.

Каментары35

  • Маечня
    02.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Янка
    02.03.2025
    Усё зразумела. Трампу патрэбны мір тут і зараз - абы прасцей і танней, безадносна да таго, ці будзе гэта вольная краіна, альбо ці будзе гэта створаны акупантамі канцлагер, дзе будуць "мірна" вынішчаць украінцаў. То бок ня бомбамі, а пісталетам у патыліцу. Што будзе праз некалькі год - Трампа не турбуе. Кавалерыйскім налётам націснуць на Пуціна не атрымалася, таму вырашылі брудна ціснуць на Зяленскага.
  • Andrew
    02.03.2025
    Трамп особь, лишенная всяческих моральных и человеческих принципов и ценностей!

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам6

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

Карпача з буракоў4

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе2

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»35

Вольга Лойка лічыць вываз усіх беларускіх палітвязняў за мяжу добрым варыянтам24

Святлана Алексіевіч: Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта фашызм35

Нявестка Лукашэнкі анансавала працяг свайго «Марафона адзінства» — праект «Час любіць сваё»14

Стала вядома, у чым абвінавачваюць былога гендырэктара «Беллакта» Аляксея Грытусева4

Трамп аб'явіў афіцыйнай мовай ЗША англійскую. Да гэтага часу ў ЗША афіцыйнай мовы не было7

«Боты — боты — боты — боты рухаюцца з тупатам! Адпачынку няма на вайне!» Апакаліптычны верш наводзіць жах на тыкток6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам6

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць