Галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык у эфіры канала расказала, чаго чакаць у новым сезоне.

Галоўная прэм'ера веснавога сезона — «Раніца з Белсатам». Гэта праграма без палітыкі. Яна будзе выходзіць па раніцах у суботу і нядзелю, дзве гадзіны ў жывым эфіры. Вядучыя — Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі, а таксама Святлана і Анатоль Шырвелі.
Запускаюць праграму «Карані праблемаў». Яе будзе весці Яўген Валошын. Там будуць шукаць вытокі сучасных палітычных праблем у гісторыі і сцэнары іх вырашэння.
Адновяць праграму «Ваяры», якая расказвае пра беларусаў, што змагаюцца на баку Украіны. У новым цыкле пакажуць не толькі ваяроў, але і валанцёраў. Будзе новая аўтарка перадачы.
Увечары ў жывым эфіры вяртаецца «Студыя Белсат». «Гэта будзе акумяляцыя аналітыкі, каментароў і меркаванняў у жывым эфіры», — анансавала Коўшык.
Праграмы беларускамоўнай рэдакцыі «Белсату» будуць транслявацца па спадарожніку паводле мінскага часу ў наступныя гадзіны:
- з 08:00 да 11:00,
- з 20:00 да 23:00,
- з 02:00 да 05:00.
Стала вядома, як будзе вяшчаць «Белсат» з сакавіка
Кулей і Падсасонны расказалі сваю праўду пра сітуацыю на «Белсаце»
Хто стане вядучым нядзельнага шоу, якое «Белсат» будзе паказваць замест праграмы «Тыдзень» Падсасоннага і Кулея?
«Гэта больш не зона свабоды і праўды». Сяргей Падсасонны пакідае «Белсат»
Каментары