Свет3737

Выглядае, што Вэнс хоча падрыхтаваць капітуляцыю Украіны — WSJ

Пятнічнае відовішча не прымусіць Пуціна спыніць наступ — хутчэй наадварот, піша The Wall Street Journal.

Сустрэча паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Зяленскім пачалася даволі спакойна. Але пасля вылілася ў сварку. Чаму віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс паспрабаваў справакаваць публічную сварку? The Wall Street Journal разважае ў рэдакцыйнай калонцы пра пятнічную сустрэчу.

«Вэнс актыўна піша ў сваім акаўнце на X.com, і гэта выглядае як спроба падрыхтаваць глебу для капітуляцыі Украіны. Нядаўна ён назваў жорсткую агрэсію Пуціна проста этнічным канфліктам. Вэнс разнёс Зяленскага, нібыта гэта было дзіця, якое спазнілася да вячэры», — піша выданне.

Зяленскі зрабіў бы разумней, калі б змякчыў напружанне, зноў падзякаваўшы ЗША і выказаўшы павагу Трампу, лічыць выданне. «Вельмі мала сэнсу спрабаваць выпраўляць гістарычныя факты перад Трампам, калі ў той жа час просіш у яго дапамогі».

«Але, як і ў самой вайне, Зяленскі не быў ініцыятарам гэтай перапалкі ў Авальным кабінеце. Ці павінен ён быў проста трываць працяглае публічнае прыніжэнне ўкраінскага народа, які ўжо тры гады вядзе вайну за выжыванне?» — задаецца пытаннем WSJ.

Інтарэс ЗША ва Украіне заключаецца ў тым, каб спыніць імперскі праект Пуціна па аднаўленні страчанай савецкай імперыі без неабходнасці амерыканскім салдатам рабіць хоць адзін стрэл. Гэты базавы інтарэс не змяніўся, але цяпер яго складаней будзе дасягнуць.

«Перадача Украіны Пуціну была б катастрофай для гэтай краіны і Еўропы, але гэта была б і палітычная катастрофа для самога Трампа. Прэзідэнт ЗША не можа проста адысці ад гэтага канфлікту, як бы яму таго ні хацелася. Украіна мае дастаткова ўзбраення, каб пратрымацца прыкладна да лета. Але ў тым выглядзе, як цяпер ідзе вайна, Пуцін не бачыць ніякай прычыны ісці на якія-небудзь саступкі, бо яго войскі працягваюць павольна і крывава прасоўвацца наперад на ўсходзе Украіны», — адзначае WSJ.

Пятнічнае відовішча не прымусіць Пуціна спыніць наступ — хутчэй наадварот.

«Прэзідэнт Трамп, несумненна, адчувае раздражненне ад таго, што яму даводзіцца займацца вайной, якую, як ён лічыць, ён мог бы прадухіліць, калі б перамог у 2020 годзе. Але прэзідэнты павінны працаваць з тым светам, які ім дастаўся. Мір ва Украіне ўсё яшчэ можна выратаваць, але для гэтага Трамп і Зяленскі павінны сумесна працаваць над пагадненнем, з якім змогуць жыць украінцы.

Трамп не хоча быць прэзідэнтам, які пакінуў Украіну Пуціну з усім кровапраліццем і шкодай для амерыканскіх інтарэсаў, што з гэтага выніклі б. Вэнсу таксама не спадабаецца балатавацца ў прэзідэнты ў такім свеце», — падсумоўвае выданне.

Каментары37

  • 1
    02.03.2025
    А пра Беларусь яны ўжо нават і не згадваюць. Вось і ўсё.
  • Канапны дурань
    02.03.2025
    Вэнс - гэта чалавек які яшчэ не дарос да ўзроўня лідара. Яго ніхто не выбіраў, ён шоў бонусам разам з Трампам. Калі б на месцы вэнса была малпа, гэта нічога бы не памяняла - яе таксама бы бонусам абралі разам з Трампам.
    Таму - хай навучыцца размаўляць з людзьмі якія выйгралі выбары, а не балаболіць як клоўн
  • Доге
    02.03.2025
    Васіль, Толькі хворы чалавек ці расейскі прапагандыст можна казаць, што Вэнс НЕ правакаваў Зяленскага

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам8

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

Туск: Польшча падтрымлівае Украіну без якіх-небудзь «але»11

У дзіцячай паліклініцы Кобрына растлумачылі, чаму неўролаг працуе толькі дзве гадзіны на дзень9

Расія і Кітай імкнуцца завербаваць служачых, звольненых адміністрацыяй Трампа5

Карпача з буракоў4

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе2

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»36

Вольга Лойка лічыць вываз усіх беларускіх палітвязняў за мяжу добрым варыянтам24

Святлана Алексіевіч: Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта фашызм35

Нявестка Лукашэнкі анансавала працяг свайго «Марафона адзінства» — праект «Час любіць сваё»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам8

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць