Гэта бацька Рыгора Азаронка.

Юрый Азаронак стаў шырока вядомы пасля таго, як у 1995 годзе зняў дакументальны фільм «Нянавісць: дзеці хлусні», у якім параўноўваў апазіцыю з дзеячамі Другой сусветнай і актыўна выкарыстоўваў архіўную кінахроніку перыяду нацысцкай акупацыі.
Стужка з'явілася на тэлеэкранах напярэдадні рэферэндуму, які змяніў статус беларускай мовы і скасаваў гістарычную сімволіку — бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».
Пасля Азаронак выпусціў яшчэ прапагандысцкія фільмы «Закуліса» і «Таемныя спружыны палітыкі» — акурат перад рэферэндумам 1996 года і прэзідэнцкімі выбарамі 2001-га.
Азаронак, з якім судзіліся апазіцыйныя палітыкі — а Мікола Статкевіч нават даў яму поўху — загадваў літаратурна-драматычнай рэдакцыяй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі (НДТРК) і інфармацыйным аддзелам Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі, быў прэс-сакратаром Генпракуратуры Беларусі (якую тады ўзначальваў Віктар Шэйман).

У 2005 годзе дасягнуў кар'ернага піку — быў прызначаны намеснікам старшыні НДТРК, адкуль яго ў 2008-м звольнілі за п'яны дэбош.
У 2006-м трапіў пад санкцыі — яму забаранілі ўезд у ЗША і ЕС.
З 2009 года Азаронак-старэйшы кіраваў тэлеканалам для глухіх і людзей са слабым слыхам «Жэст-ТБ».
А пазней працаваў у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў Упраўлення справамі Лукашэнкі пад кіраўніцтвам Віктара Шэймана.
Яго сын Рыгор Азаронак пайшоў па слядах бацькі і таксама стаў прапагандыстам. Ён паабяцаў, што будзе працягваць справу бацькі ў славу Лукашэнкі.
Брат Юрыя Азаронка — дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Лепельскага раёна. У Лепелі і пахаваюць былога прапагандыста.
Каментары