Ад рэдакцыі3333

Нагадаем нашы правілы мадэрацыі каментарыяў. Яны нязменныя з 2018 года

Нагадаем, што «Наша Ніва» адкрыла каменты на сайце, але ў новай, бяспечнай форме.

У той жа час нам па-ранейшаму складана дабівацца культуры дыскусіі. Мы разумеем чаму. У ютубе, «УКантакце», твітары многія людзі пішуць з мацюкамі, спаборнічаюць у абразах, якія ў твар не рашыліся б сказаць, бо атрымалі б моцны адказ. І гэтыя звычкі людзі пераносяць на наш сайт. Для нас гэта непрымальна.

Беларусь тады будзе моцная, калі яна будзе культурная. Культура абараняе нацыю лепш за любую зброю.

Правілы каментавання

Не будуць прымацца наступныя выказванні:

  1. Каментарыі, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку і непрыстойнасці.
  2. Каментарыі, якія ўтрымліваюць турэмны жаргон.
  3. Каментарыі, што ўтрымліваюць міжнацыянальныя, міжрэлігійныя ды іншыя выпады, таксама тыя, у якіх з негатывам падкрэсліваецца паходжанне ці нацыянальныя традыцыі, у якіх замест саманазваў нацый выкарыстоўваюцца мянушкі (бульбашы, маскалі, хахлы, свядомыя, рагулі, пшэкі і г.д.).
  4. Каментарыі, якія ставяць пад сумнеў права беларусаў на ўласную культуру, мову, дзяржаву, а таксама ксенафобскія.
  5. Каментарыі, у якіх выказваецца радасць з нагоды заведама трагічных падзей: смерцяў, аварый, катастроф, калі гэта не дапушчальны чорны гумар.
  6. Каментарыі, у якіх перакручваюцца, абыгрываюцца імёны і прозвішчы.
  7. Каментарыі, якія ўтрымліваюць заўвагі пра фізічныя недахопы людзей — крытыкуйце ўчынкі, а не выгляд (атлусцелы, перакошаная і г.д.).
  8. Каментарыі, якія ўтрымліваюць заклікі да гвалту ці самасуду.
  9. Каментарыі, якія ўтрымліваюць дадумкі пра інтымнае жыццё герояў публікацыі.
  10. Каментарыі, у якіх праводзіцца параўнанне людзей з жывёламі, якое заведама мае негатыўную канатацыю: арлом называць можна, шакалам ці баранам — не.
  11. Каментарыі, у якіх людзей называюць злачынцамі, пакуль гэта не даказана судом.
  12. Прамыя і іншасказальныя пажаданні смерці, пакутаў ці фізічнага калецтва.
  13. Каментарыі, у якіх аб'екты, з'явы ці ўчынкі параўноўваюцца з працэсамі чалавечай фізіялогіі, дзе ёсць усякія анальныя і фекальныя асацыяцыі.
  14. Каментарыі, скіраваныя супраць «Нашай Нівы» ці асобы аўтара. Ацэньвайце артыкул, а не аўтара.
  15. Бессэнсоўныя каментарыі, флуд, спам.
  16. Неапраўдана доўгія каментарыі ці цытаванні. Яны могуць выдаляцца проста таму, што мадэратару няма калі іх вычытваць.
  17. Рэкламныя паведамленні і каментарыі, якія ставяць сваёй мэтай толькі рэкламу тых ці іншых персон, арганізацый, партый, рухаў. Гіперспасылкі на іншыя сайты (мы, як правіла, не маем магчымасці правяраць, што там).
  18. Каментарыі, якія ўтрымліваюць асабістую інфармацыю (адрасы, тэлефоны, іншыя кантактныя звесткі).
  19. Спрэчкі з мадэратарамі, парады і абмеркаванне рашэнняў мадэратараў.
  20. Каментарыі, скіраваныя на дыскрэдытацыю «Нашай Нівы» (не плюй у калодзеж).

Просім трымацца гэтых жа правіл пры каментаванні на старонках «Нашай Нівы» ў сацсетках.

Калі вам здаецца, што гэтыя правілы не дазваляюць напоўніцу выказаць ваша меркаванне, то ўспомніце пра магчымасць падзяліцца матэрыялам у сацыяльных сетках — на ўласнай старонцы вы можаце пісаць што хочаце.

Свабода слова — яна як жывая вада. Давайце не брудзіць крыніцы, з якой п’ём.

Каментары33

  • ром
    22.07.2022
    То ужо будя нейки не беларуски свет)) з такими правилами)
  • Ліпень
    22.07.2022
    ром, Ну так, вядома што не беларускі - з такімі правіламі ладзіць срачы пад артыкуламі будзе складаней....
  • Зьміцер
    22.07.2022
    Здаецца, каментары будзеце пісаць самі:))

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам9

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

Новы ўрад Германіі рыхтуецца да рэкордных выдаткаў на войска6

У Падмаскоўі парэзалі 19-гадовага беларуса5

Вялікабрытанія і Францыя з Украінай падрыхтуюць план «спынення агню» і пакажуць ЗША11

Прычынай энергетычнага калапсу ў Мазыры стаў беспілотнік, які заляцеў у Беларусь7

Туск: Польшча падтрымлівае Украіну без якіх-небудзь «але»11

У дзіцячай паліклініцы Кобрына растлумачылі, чаму неўролаг працуе толькі дзве гадзіны на дзень9

Расія і Кітай імкнуцца завербаваць служачых, звольненых адміністрацыяй Трампа5

Карпача з буракоў4

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам9

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць