Шукаем рускамоўнага аўтара для тыктока і журналіста для працы ў відэа
«Наша Ніва» мае новыя вакансіі. Вось каго мы гатовыя ўзяць на працу проста цяпер.

Наша Ніва. Надпіс, згенераваны нейрасеткай glif.app
1) Чалавека, які хоча рабіць тыктокі (гэтым разам трэба рускамоўны)
Задача — і пісаць тэксты для тыктокаў, і здымацца. Базавыя патрабаванні — трэба быць добрым апавядальнікам, умець апісваць падзеі, фармуляваць навіны і, безумоўна, добра трымацца ў кадры. Патрэбныя разуменне інфармацыйнага кантэксту, адчуванне важнага ці цікавага.
2) Журналіста, які хоча працаваць з відэа, пісаць сцэнары відэасюжэтаў
Нам патрэбныя людзі, здольныя пісаць сцэнары для відэасюжэтаў (партрэтных і пра падзеі). Базавае патрабаванне — уменне добра пісаць. Акрамя таго, трэба ўмець шукаць інфармацыю, у тым ліку распытваць людзей. Калі вы пры гэтым гатовыя працаваць і ў кадры — вялікі дадатковы плюс. Журналісцкі або ютуберскі досвед — перавага пры адборы. Калі вы маеце журналісцкі досвед, але ніколі не працавалі з відэа — не бяда. Калі вы гатовыя вучыцца, то пішыце нам з прыкладамі сваіх тэкставых публікацый.
3) Маеце ідэі сваіх праграм у тыктоку і ютубе?
Стукайцеся да нас, мы гатовыя разглядаць.
Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку, Рэдакцыя дапамагае ў легалізацыі. Выдатны калектыў.
Дасылайце свае прапановы + інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на [email protected]. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.
Каментары
Як не эксперт у справе нацыянальнага адраджэння, якога публікуе НН, так кожны раіць беларусам ствараць больш беларускамоўнага кантэнту, кожны бачыць праблему, што такога кантэнту вельмі бракуе, яго мала адносна кантэнтаў на любой іншай суседняй і не вельмі мове. А тут... Наша Ніва... Расійскамоўны тыктокер... Ды ў вас беларускамоўных павінна быць 5 чалавек на розныя сфры жыцця, каму-каму, а вам навошта расійскамоўны?