31 снежня на ютуб-канале «Ток» выйдзе вялікая гутарка Насты Роўды са Святланай Ціханоўскай. Мы маем шмат сваіх пытанняў, але нам важна разумець, што б вы хацелі спытаць у Ціханоўскай?

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай
Дасылайце свае пытанні ў супольнасць «Ток» у ютубе або ў прыватныя паведамленні праекта ў інстаграме або тыктоку, а таксама на мэйл [email protected] і пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ. Мы абяром самыя цікавыя або самыя частыя і задамо іх падчас размовы.
Адказы шукайце ў апошні дзень 2023 года на ютуб-канале «Ток».
Каментары