У тыктоку звярнулі ўвагу на салаты-торты ў кулінарыі «Еўраопта». Праўда, замест захаплення прапановай у каментарах горача спрачаюцца: ці можна ўвогуле давяраць кулінарыі ў крамах?

Да святочнага стала «Еўраопт» у гэтым годзе сярод іншага прапануе сушы-торт, торты «Селядзец пад шубай» і «Аліўе». У асартыменце таксама крабавы салат, «Малахіт» і іншыя.
Цэны на такія стравы складаюць ад 14 да 24 рублёў за кілаграм.
Добрую па сваім сэнсе задуму зэканоміць час на гатаванне не ўсе ўспрынялі з энтузіязмам.
«З’есці такі салат на Новы год і памерці», «Галоўнае — выжыць пасля такога торціка», «Тое, што не прадаюць, пхаюць у салаты», «Гэта ж амаль з сапсаваных ужо прадуктаў робіцца!», «Я сама працавала ў крамах і ведаю, што ўласная прадукцыя для крам — найлепшы варыянт для неліквіда», — не даюць шанцу кулінарыі каментатары.
Карыстальнікі таксама звяртаюць увагу на кошт прапановы: калі гатаваць усё самому, то выходзіць больш эканомна.
«16,99 за кілаграм селядца пад шубай? Вы сур’ёзна?», «Цэны завоблачныя», — абураюцца людзі.

Але ёсць тыя, хто пазітыўна ацаніў ідэю: «Добрая рэч — торцік для дарослых», «Для мяне гэта ідэальна, нам прадаюць не проста салаты, а эканомяць час — суперідэя для занятых людзей», «Дзякуй тым, хто гэта гатуе! Цяпер у жанчын будзе больш часу на сябе любімую!»
На абарону кулінарыі ў каментары прыйшла жанчына, якая назвалася супрацоўніцай «Еўраопта» на гатовай прадукцыі: «Чытаю і ў шоку ад каментатараў. Чаму ж вы ў чэргах стаіце па гэтыя «нясвежыя» салаты і катлеты? Гатуйце дома, у чым праблема? І не трэба ўсе крамы пад адзін грабянец».
Каментары
Застал советские кафетерии и кондитерские, поэтому не воспринимаю бледную выпечку и даже не могу поедать пирожки с красным, а не коричневым повидлом.