Грамадства6363

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Віктар Бабарыка з’явіўся на кароткім відэа, запісаным у пакоі Наваполацкай калоніі. Відэа і фота з ім апублікаваныя ў канале Рамана Пратасевіча.

Бабарыка схуднелы, але жывы. Кантакту з ім не было амаль два гады.

Ён «у добрым гуморы і не згубіў навыкаў красамоўнасці», — расказвае Пратасевіч.

Пратасевіч кажа, што перадаў Віктару Бабарыку «вестачкі ад яго родных», а таксама яго словы ім. Магчыма, Пратасевіч мае на ўвазе відэазварот, частку якога паказалі на відэа. 

«Хачу, каб яна вырасла вялікай выдатнай дзяўчынкай, падобнай да цябе. А я ўпэўнены, што насамрэч у яе ўнікальная магчымасць у гэтых адносінах, гэта праўда. І я спадзяюся, што ўсе святы, якія будуць, у тым ліку і дзень нараджэння бацькі вы сустрэнеце дружна і перадасце ад мяне ўсім мае найлепшыя віншаванні і вітанні. Я вас усіх вельмі люблю. Усяго найлепшага», — кажа на кароткім відэа Бабарыка, звяртаючыся бадай да дачкі і ўнучкі.

Віктар Бабарыка, які ў маі 2020 года заявіў пра намер балатавацца, знаходзіцца за кратамі з 18 чэрвеня 2020 года, калі быў арыштаваны разам з сынам Эдуардам.

Праз год, у ліпені 2021 года, ён быў асуджаны на 14 гадоў.

Каманда зверху зрабіць рэжым утрымання максімальна строгім прыйшла адносна Бабарыкі прыкладна ў лютым 2023 года. Да яго перасталі пускаць адваката.

25 красавіка 2023 года Віктара Бабарыку з калоніі павезлі ў шпіталь. Паводле інфармацыі, перададзенай журналістам працаўнікамі больніцы, 27 красавіка палітык быў у хірургічным аддзяленні ў стане сярэдняй цяжкасці. Пазней праваабаронцам стала вядома, што Бабарыку перавялі ў турэмны шпіталь пры СІЗА № 1 у Мінску. Пазней Віктара Бабарыку вярнулі ў калонію.

@nashaniva «Я вас усіх люблю». Экс-кандыдат у прэзідэнты з’явіўся на кароткім відэа, запісаным, імаверна, у пакоі для спатканняў Наваполацкай калоніі #бабарико #протесты #выборы #2020 #бчб #политика #новости #беларусь ♬ Call Me - Sped Up - plenka

Паводле сведчання былога палітвязня, вясну і лета 2023 года Бабарыка правёў у калоніі ў ПКТ, у поўнай ізаляцыі ад іншых вязняў. След Віктара Бабарыкі згубіўся ў лістападзе 2023-га, калі яго бачылі ў калідоры ПКТ.

Каментары63

  • сотрудник
    08.01.2025
    добра што хоць жывы
  • Лол
    08.01.2025
    “Репрессии мифотворчество», ці яшчэ не ? Я заблытаўся.
  • Шок
    08.01.2025
    Божа, што зрабілі з чалавекам гэтыя вы*лядкі!
    Перадайце вашай кіраўніцы Ціханоўскай: хай штосці хоць зробіць карыснае напрыканцы свайго тэрміну - хай разашле гэтае фота фактычнага Прэзідэнта-электа ўсім Урсулам ван дэн Лянам, Барэлям і іншым Кофі Ананам.
    Уводзіць трэба самыя жорсткія санкцыі! Кожны месяц!

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам8

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія і Францыя з Украінай падрыхтуюць план «спынення агню» і пакажуць ЗША11

Прычынай энергетычнага калапсу ў Мазыры стаў беспілотнік, які заляцеў у Беларусь7

Туск: Польшча падтрымлівае Украіну без якіх-небудзь «але»11

У дзіцячай паліклініцы Кобрына растлумачылі, чаму неўролаг працуе толькі дзве гадзіны на дзень9

Расія і Кітай імкнуцца завербаваць служачых, звольненых адміністрацыяй Трампа5

Карпача з буракоў4

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе2

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»36

Вольга Лойка лічыць вываз усіх беларускіх палітвязняў за мяжу добрым варыянтам24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам8

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць