Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) не дапусціла зборныя Беларусі і Расіі да ўдзелу ў чэмпіянаце свету 2026 года

Зборныя Беларусі і Расіі адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў 2022 года пасля пачатку вайны ва Украіне.
Апошні чэмпіянат свету, дзе Беларусь брала удзел, адбыўся ў 2021 годзе. Зборная Беларусі гуляла ў Рызе і заняла ў групе апошняе месца.
Прычым першапачаткова планавалася, што групавы турнір адбудзецца ў Мінску, але ў студзені 2021 года ў Беларусі адабралі першынство праз палітычныя рэпрэсіі.
Каментары
Выходзіць для іх, Лукашэнак, тварыць злачынства супраць чалавецтва ў Беларусі і злачынства супраць суседзяў ды асабістая помста людзям і нянавісць да чалавецтва каштуе значна больш чым спорт, чым эканоміка краіны і навогул лёс краіны. Не кажучы пра звычайную чалавечнасць.