Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт разам з навукова-тэхналагічным паркам БНТУ «Палітэхнік» распрацаваў спецыяльную капу ад храпу. Пра гэта ў эфіры СТБ распавяла доктарка медыцынскіх навук, прафесар кафедры перыяданталогіі БДМУ Юлія Дзянісава.

Капу надзяваюць на зубы. Яна акуратна вылучае ніжнюю сківіцу наперад. Дзякуючы гэтаму падчас сну пацыент лепш дыхае і не храпе.
Беларуская інавацыя заключаецца ў тым, што ў капе ёсць вінт. Ён дазваляе рухаць ніжнюю сківіцу нават падчас сну.
З дапамогай капы можна пазбавіцца ад храпу без аперацыі. Храп — гэта вельмі небяспечны стан, які прыводзіць да спынення дыхання падчас сну.
Юлія Дзянісава адзначыла, што па гэта прыстасаванне звяртаюцца і людзі з іншых краін. Напрыклад, нядаўна на кафедру прыйшла пацыентка з Хабараўска з просьбай зрабіць ёй такую капу. З-за храпу ў яе разбуралася асабістае жыццё. Зараз усё наладзілася — у тым ліку дзякуючы таму, што чалавек пазбавіўся ад храпу з дапамогай капы.
Каментары