Луганск, Сергіеў Пасад, Масква — тэатралы ў шоку ад сёлетняй праграмы міжнароднага фестывалю «М.@rt.Кантакт»
Арганізатары анансавалі старт продажу квіткоў на спектаклі Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М.@rt.Кантакт», які пройдзе ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка. Праўда, ад міжнароднасці падзеі засталася адна назва.

У сёлетняй афішы большая частка выступоўцаў, акрамя ўласна беларускіх труп, — гэта госці з розных куткоў Расіі, а таксама з Луганска.
Звяртае ўвагу і выбар матэрыялу, у якім вялікая ўвага надаецца рускім персаналіям і аўтарам, напрыклад, Чэхаву ці Пушкіну.
Адзін са спектакляў, музычная камедыя «Перад кінасеансам. Тры музыканты і мая Марусенька» ў аўтарстве Маскоўскага тэатра «Каля дома Станіслаўскага» абяцае «перанесці гледача ў савецкую эпоху, нараджаючы настальгію па далёкіх часах».


Аматары фэсту таксама звярнулі ўвагу на кошт квіткоў: у сацсетках абураюцца цэнамі ў 80-100 рублёў за пастаноўку, што многім мясцовым будзе не па кішэні.
За час існавання «М.@rt.Кантакт» (сёлета фестываль праводзіцца ў 18-ты раз) у Магілёў прывезлі больш за 300 спектакляў з 20 краін свету. Фестываль заўсёды лічыўся адной з самых цікавых тэатральных падзей у краіне. Яшчэ ў 2020 годзе ў афішы былі прадстаўнікі з Польшчы, Літвы, Грузіі, Сербіі, але з таго часу праграма з кожным годам, на жаль, робіцца ўсё бяднейшай на міжнародную разнастайнасць.
Каментары
Сябры А які сэнс ў імперскім/пра - імперскім кантэнце ? на маскоўскай мове магчыма толькі ГУЛАГі будаваць, А мы Літвіны - Беларусы і з маскоўскай мовай прыходзе жахлівая імперская торба (пушкін, слажніцын , шаман, казкі пра партызанаў і гд ) дзе мы Беларусы - Літвіны не існуём нават . Калі не жадаеш быць болей маскоўскім васалам (служкай ), паглядзі лекцыю Эву Томпсан ў ЮТ ці кнігу яе знайдзі , сёння гэта не цяжка . Лукашэнкі лепшы варыянт на сёння , ў нас васальныя адносіны з маскоўскай імперыяй падтрымліваюць 80% Грамадзян Беларусі , глядзім на колькасць Беларусаў ў Беларускіх клясах, асабіста першыя клясы. Глядзім на імёны дзетак, слухаем цояў , глядзім лайно на асфальце да нашу маскоўскамоўную інтэлігенцыю накшталт Аляксеевіч. Нашы ва уладзе эліты спяваюць спевы служак Маскоўскаму хану (як Кадыраў) , няхай спяваюць , затое ў нашых дзяцей Безумоўна Будзе шанс ... Маскоўскай імперыі не доўга засталося . ЯНА ПАМІРАЕ . 4 гады нафты па 30 $, з Саўдзітамі Трамп ужо дамовіўся . Будзе цікава, новы 1917&1991 на падыходзе.. БЕЛАРУСЫ / ЛІТВІНЫ / Беларусь /ВКЛ трэба 2 назвы выкарыстоўваць сёння , як Угорцы, Фіны, Албанцы і г.т