Ціханоўская пракаментавала намер Зяленскага гаварыць з Трампам пра Беларусь
Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала словы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, што на хуткай сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам ён хацеў бы абмеркаваць пытанне Беларусі.

«Важна, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падымае пытанне Беларусі ў кантэксце завяршэння вайны. Гэта тое, пра што я размаўляю з сусветнымі лідарамі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы гэтымі днямі.
Перамовы па заканчэнні вайны — гэта не толькі пра Украіну. Гэта і пра Беларусь, і пра Малдову, і пра ўвесь рэгіён. Без спынення ўдзелу лукашэнкаўскага рэжыму ў вайне, без бяспечнай, стабільнай і дэмакратычнай Беларусі гэты мір не будзе ўстойлівым», — заявіла Святлана Ціханоўская.
Паводле яе слоў:
«Мы размаўляем з новай амерыканскай адміністрацыяй і даносім, што Беларусь можа граць ключавую ролю ў гэтым пытанні. І таму мы настоўваем, каб і Еурапейскі Саюз узяў удзел у гэтых перамовах, бо яны як ніхто іншы разумеюць важнасць Беларусі.
Нельга дапусціць, каб быў зафіксаваны статус-кво і Беларусь засталася ў сферы ўплыву Расіі. Гэта толькі развязала б рукі дыктатарам і ўзмацніла б Пуціна».
Зяленскі збіраецца паразмаўляць з Трампам пра Беларусь
Ціханоўская ў Мюнхене: Патрабуем, каб расійскія войскі былі выведзеныя не толькі з Украіны, але і з нашай зямлі
Ціханоўская сустрэлася з амерыканскім чыноўнікам, які прыязджаў у Мінск па палітвязняў
Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіць на галоўнай сцэне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Каментары