Спорт44

Міністр спорту лічыць міжсабойчык беларускіх і расійскіх біятланістаў у Раўбічах альтэрнатыўным чэмпіянатам свету. І вось чаму

У Раўбічах пад Мінскам сёння пачаўся біятлонны турнір пад амбіцыйнай назвай «Кубак наймацнейшых». Ён прызначаны на тыя ж тэрміны, што і чэмпіянат свету ў швейцарскім Ленцэрхайдэ, і арганізатары без асаблівай сціпласці пазіцыянуюць яго як годную альтэрнатыву гэтым спаборніцтвам.

Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук (злева) са сваім расійскім калегам Міхаілам Дзегцяровым у Раўбічах. Фота: Sputnik

Чаму спаборніцтвы, хоць у іх удзельнічаюць спартсмены толькі дзвюх краін, Беларусі і Расіі, нічым не горшыя за чэмпіянат свету, патлумачыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, адказваючы на пытанне расійскага выдання Sputnik:

«Думаю, што так — адназначна. Таму што мы выбудавалі такую ж праграму: спрынт, гонка пераследу, індывідуальная гонка, эстафеты дзве, потым гонка з масавым стартам. Практычна паўтарэнне [праграмы спаборніцтваў на ЧС], за выключэннем хіба што класічнай эстафеты. А ўсе астатнія гонкі — гэта фактычна чэмпіянат свету».

Падзяляе думку міністра і славутая ў мінулым беларуская спартсменка Дар'я Домрачава, якая таксама прысутнічае на гэтых спаборніцтвах. Праўда, яна, у адрозненне ад яго, бачыць тут і адзін неістотны нюанс, якія «Кубак наймацнейшых» ад чэмпіяната свету крыху адрозніваюць: 

«Я лічу, гэта пазітыўны момант, што каляндар нашых спаборніцтваў максімальна набліжаны да міжнародных стартаў. […] Але, вядома, гэта не тая шчыльнасць… параўноўваць вельмі складана. Канкурэнцыя і шчыльнасць барацьбы — гэта, напэўна, асноўны момант, які адрознівае гэтыя турніры».

Праводзяць на дваіх свой уласны «чэмпіянат свету» замест удзелу ў сапраўдным біятланісты з Беларусі і Расіі з-за таго, што яшчэ ў 2022 годзе Міжнародны саюз біятланістаў адхіліў спартсменаў з дзвюх краін ад удзелу ў спаборніцтвах пад сваёй эгідай з-за развязвання Расіяй поўнамаштабнай вайны супраць Украіны пры падтрымцы з боку рэжыму Лукашэнкі. 

Каментары4

  • Мх
    15.02.2025
    А калі каманды будуць ад кожнага раёна Расеі ды Беларусі, то па колькасці ўдзельнікаў гэты чэмпіянат стане яшчэ больш маштабным, а калі запрасіць удзенікаў з ДНР/ЛНР (Статус якіх ў Расеі фармальна не вызначаны: то прапагандысты заяўляюць пра нейкую Наваросію, то пра незалежныя ДНР і ЛНР, то як Данецкую і Луганскую вобласць у складзе РФ) то. шырокім міжнародным прадстаўніцтвам. Клоўны.
  • Ганьба
    15.02.2025
    У чым ён не мае рацыі? Лыжы ёсць, дручкі ёсць, што там яшчэ - усё тое ж самае. Няясна, як раней не датумкалі - можна было зэканоміць плойму грошай на білеты.
  • Мянистр гауна
    15.02.2025
    Ковальчук не министр, а лыжник.

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам9

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

«Па аналітычных цэнтрах трампістаў ходзіць Прэйгерман і настойвае на вывадзе Беларусі з ізаляцыі нават без лібералізацыі»42

Новы ўрад Германіі рыхтуецца да рэкордных выдаткаў на войска6

У Падмаскоўі парэзалі 19-гадовага беларуса5

Вялікабрытанія і Францыя з Украінай падрыхтуюць план «спынення агню» і пакажуць ЗША11

Прычынай энергетычнага калапсу ў Мазыры стаў беспілотнік, які заляцеў у Беларусь7

Туск: Польшча падтрымлівае Украіну без якіх-небудзь «але»11

У дзіцячай паліклініцы Кобрына растлумачылі, чаму неўролаг працуе толькі дзве гадзіны на дзень9

Расія і Кітай імкнуцца завербаваць служачых, звольненых адміністрацыяй Трампа5

Карпача з буракоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам9

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць