Лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе прайшло ў Брэсцкай крэпасці
Чарговае першынство стартуе ў сярэдзіне сакавіка.

Фота: Беларуская федэрацыя футбола
Лёсаванне прайшло ў Брэсцкай крэпасці, яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі ў мемарыяле.
Чарговае першынство стартуе ў сярэдзіне сакавіка. Пройдзе яно па звыклай схеме, 16 камандаў згуляюць у два колы (30 тураў).
У першым туры 13-16 сакавіка згуляюць:
- Мінск — Нафтан
- Віцебск — БАТЭ
- Іслач — Славія
- Маладзечна-2018 — Нёман
- Гомель — Тарпеда-БелАЗ
- Дынама-Мінск — Смаргонь
- Слуцк-2024 — МЛ Віцебск
- Арсенал — Дынама (Брэст)
Апошні тур запланаваны на 29 лістапада. У другой палове ліпеня запланаваны двухтыднёвы перапынак — чатыры беларускія каманды будуць гуляць у кваліфікацыі еўракубкаў.
22 лютага запланаваны матч за Суперкубак краіны паміж мінскім «Дынама» і «Нёманам». 2—5 і 8—9 сакавіка пройдуць матчы 1/4 Кубка Беларусі.
Каментары