20 лютага палесцінская групоўка ХАМАС у адпаведнасці з ранейшымі дамоўленасцямі перадала ізраільцянам 4 труны, паведаміўшы, што ў іх — трое членаў сям'і Бібас (маці Шыры і двое яе малых), а таксама яшчэ адзін дарослы закладнік. Аднак праведзеная экспертыза засведчыла, што цела Шыры Бібас там не было — замест яе перадалі цела іншага чалавека, піша Euronews.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху абвінаваціў ХАМАС у парушэнні здзелкі і папярэдзіў, што радыкальная групоўка «заплаціць спаўна».
«Мы гарантуем, што ХАМАС заплаціць поўную цану за гэта жорсткае і подлае парушэнне пагаднення», — заявіў Нетаньяху.
ХАМАС, у сваю чаргу, паведаміў, што адправіў у Ізраіль не тое цела памылкова. Палесцінцы паабяцалі разабрацца ў сітуацыі, а для гэтага запатрабавалі ад Ізраіля вярнуць парэшткі неапазнанай жанчыны. Адпаведная заява апублікаваная ў тэлеграм-канале руху.
ХАМАС дапусціў, што целы маглі быць пераблытаныя падчас разбору завалаў на месцы абстрэлу, пры якім, як сцвярджаецца, і загінула Шыры Бібас з сынамі. Увогуле ж, маўляў, яны «не зацікаўленыя ў тым, каб захоўваць у сябе целы» ізраільскіх закладнікаў.
Ізраільская экспертыза таксама пацвердзіла, што дзеці Бібас, якім на момант захопу ў палон 7 кастрычніка 2023 года было аднаму 4 гады, а другому 9 месяцаў, былі «па-зверску забітыя». ХАМАС раней заяўляў, што яны загінулі ў выніку ізраільскага авіяўдару. Бацька гэтых дзяцей быў таксама захоплены ў палон, утрымліваўся асобна ад сям'і і нядаўна вярнуўся ў Ізраіль у выніку абмену.
ХАМАС перадаў Ізраілю целы чатырох закладнікаў, сярод іх двое дзяцей
ХАМАС перадаcць целы чатырох закладнікаў. Сярод іх — рудавалосыя малыя браты Бібасы, якія сталі ў Ізраілі сімвалам трагедыі 7 кастрычніка
Нетаньяху выставіў ХАМАС ультыматум па вызваленні закладнікаў
Трамп папярэдзіў ХАМАС пра «сапраўднае пекла», калі не будуць вызваленыя ўсе закладнікі да суботы
Каментары