Вайна

ААН: З пачатку вайны ва Украіне забіта больш за 12 600 цывільных асоб

З пачатку поўнамаштабнага расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года, з чаго прайшла амаль роўна тры гады, забіта больш за 12 654 цывільныя асобы, у тым ліку дзяцей. Яшчэ больш за 29 392 чалавекі з ліку мірнага насельніцтва атрымалі траўмы і пашкоджанні.

Ілюстрацыйнае фота: Alex Babenko / AP 

Гэтыя даныя абвясціла ў пятніцу, 21 лютага, Даніэль Бел — кіраўнік місіі ААН па маніторынгу правоў чалавека ва Украіне, створанай у 2014 годзе, піша Deutsche Welle.

Па яе словах, Расія нясе адказнасць за цяжкія злачынствы, звязаныя з парушэннем правоў чалавека ў вайне супраць Украіны. 84% ахвяр, зафіксаваных у яе статыстыцы, жылі на тэрыторыі, якая знаходзілася пад кантролем ўрада Украіны, а 16% — на акупаваных Расіяй тэрыторыях.

Аднак сапраўдная колькасць цывільных асоб, якія загінулі пасля пачатку ўварвання РФ ва Украіну, вышэй за афіцыйныя даныя, адзначыла Бел.

У 2024 годзе лік ахвяр сярод мірнага насельніцтва аказаўся на 30% вышэй, чым зафіксавана ў 2023 годзе, вынікае з даклада. У місіі ААН па маніторынгу правоў чалавека ва Украіне такую дынаміку звязваюць з узмацненнем баявых дзеянняў, больш актыўным выкарыстаннем Расіяй авіябомбаў, беспілотнікаў малой далёкасці і дальнабойных ракет.

Наземныя міні і рэшткі баявых снарядаў знаходзяцца на тэрыторыі Украіны плошчай 139 000 квадратных кіламетраў, падлічылі ў ААН. «Яны ўяўляюць сур'ёзную пагрозу для цывільнага насельніцтва», — папярэдзіла Даніэль Бел.

У сярэдзіне лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў колькасць украінскіх вайскоўцаў, якія загінулі на вайне.

«У нас ёсць зафіксаваная колькасць ахвяр — больш за 46 тысяч загінулых вайскоўцаў. Яшчэ ёсць дзясяткі тысяч тых, хто знік без вестак або знаходзіцца ў палоне. І вы дакладна не ведаеце, бо зніклыя без вестак могуць быць мёртвымі, а могуць знаходзіцца ў палоне», — сказаў ён.

Зяленскі таксама паведаміў, што каля 19,5 тысячы ўкраінскіх дзяцей былі дэпартаваныя ў Расію.

Каментары

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам7

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

Расія і Кітай імкнуцца завербаваць служачых, звольненых адміністрацыяй Трампа5

Карпача з буракоў4

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе2

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»35

Вольга Лойка лічыць вываз усіх беларускіх палітвязняў за мяжу добрым варыянтам24

Святлана Алексіевіч: Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта фашызм35

Нявестка Лукашэнкі анансавала працяг свайго «Марафона адзінства» — праект «Час любіць сваё»14

Стала вядома, у чым абвінавачваюць былога гендырэктара «Беллакта» Аляксея Грытусева4

Трамп аб'явіў афіцыйнай мовай ЗША англійскую. Да гэтага часу ў ЗША афіцыйнай мовы не было7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам7

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць