У Польшчы знікла 28-гадовая беларуска — яна не выходзіць на сувязь ужо больш за тыдзень
28-гадовая Дар'я Фёдарава перастала выходзіць на сувязь з роднымі з 15 лютага. Зараз дзяўчыну шукаюць, паведамляе «Магілёў. Анлайн» са спасылкай на пошукава-выратавальны атрад «Фенікс».

Сама Дар’я родам з Бабруйска, але на момант знікнення знаходзілася ў Польшчы, меркавана ў Варшаве. На выгляд ёй 28 гадоў, рост 164—168 см, сярэдняга целаскладу, русыя доўгія валасы, шэра-блакітныя вочы.
Калі вы валодаеце інфармацыяй пра месцазнаходжанне зніклай, паведаміце па тэлефонах +375(29) 222-10-19 або 102.
Каментары