Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам. Падчас гэтай сустрэчы ён сярод іншага заявіў, што «не можа паверыць, што назваў Зяленскага дыктатарам», паведамляе Бі-бі-сі.

Журналіст Бі-бі-сі Крыс Мэйсан запытаўся ў Трампа, ці верыць ён дагэтуль у тое, што Зяленскі дыктатар.
«Хіба я гэта сказаў? Не магу паверыць, што я мог гэта сказаць», — сказаў Трамп.
Трамп сказаў, што гарантаванне бяспекі ва Украіне пасля дасягнення пагаднення — гэта, маўляў, самая лёгкая частка, а вось сам працэс дамоўленасцяў з'яўляецца найбольш складаным.
Таксама прэзідэнт ЗША яшчэ раз адзначыў, што Украіна не будзе ў НАТА.
Дональд Трамп раскрытыкаваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў сярэдзіне лютага пасля таго, як паміж ЗША і Расіяй прайшлі перамовы ў Саудаўскай Аравіі, а ва Украіне да гэтага паставіліся вельмі негатыўна. Тады ў сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social Трамп напісаў, што Зяленскі, маўляў, «дыктатар без выбараў» і «сярэдні па паспяховасці комік».
Трамп называў дыктатарам Зяленскага, але адмовіўся назваць так Пуціна
Трамп назваў Зяленскага «дыктатарам без выбараў» і «сярэднім па паспяховасці комікам»
«Хлуслівая істота». У адказ на словы Трампа ўкраінскае грамадства згуртавалася вакол Зяленскага
Макрон: Зяленскі быў дэмакратычна абраны, у адрозненне ад Пуціна, які забівае сваіх апанентаў і маніпулюе выбарамі
Ці дазволіць Польшча Трампу прадаць Украіну?
Каментары