Майк Уолц адзначыў таксама, што ЗША патрэбны лідар, які зможа ўзаемадзейнічаць у тым ліку з расейцамі і пакласці канец гэтай вайне.

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацбяспецы Майк Уолц выказаўся пра Зяленскага ў эфіры CNN.
Уолца спыталі, ці хоча Трамп адстаўкі Зяленскага.
«Нам патрэбны лідар, які зможа ўзаемадзейнічаць з намі, у рэшце рэшт узаемадзейнічаць з расейцамі і пакласці канец гэтай вайне.
І калі стане відавочным, што асабістыя ці палітычныя матывы прэзідэнта Зяленскага разыходзяцца з тым, каб спыніць баявыя дзеянні ў гэтай краіне, тады, на маю думку, мы маем сапраўдную праблему», — адказаў Уолц.
Ён дадаў, што Зяленскі павінен даць зразумець, што ён гатовы ісці да міру.
Дарадца Трампа выказаўся, што ўкраінскі прэзідэнт занадта засяроджаны на «праверцы фактаў».
«Гэта як былая дзяўчына, якая аспрэчвае ўсё, што вы казалі дзевяць гадоў таму, а не спрабуе рухаць адносіны далей», — адзначыў ён.
Каментары
Працягвай клаўнаду далей, трампыня, мы ў Еўропе любім капітал які інвестары выводзяць з амерыканскай эканоміцы ;)
Няправільны Зяленскі сваімі фактамі замінае свабодна плявузгаць.
Капец каманду Трампа набралі. Яны, мабыць, яшчэ і ганарацца сваім нахабствам і выкручанасцю. Ісціны няма, сумлення няма, ёсць толькі свая "пазіцыя".