Усяго патроху55

Беларус Дзмітрый Шэпелеў страціў працу на расійскім тэлебачанні

Гаворка ідзе пра папулярнае штотыднёвае шоу «У коле сяброў», якое паказвае тэлеканал «Расія».

Фота: сацсеткі Дзмітрыя Шэпелева

41-гадовы Шэпелеў з восені 2023 года вёў гэтую сямейную праграму, дзе размаўляў са знакамітасцямі і звычайнымі тэлегледачамі, якія прыходзілі ў студыю са сваімі хатнімі гадаванцамі. Госці распавядалі цікавыя і павучальныя гісторыі пра сваіх чатырохногіх і пярнатых сяброў, а таксама давалі парады па доглядзе за жывёламі, піша «Камсамолка».

Аднак, як вынікае з кастрычніцкіх эфіраў 2024 года, Шэпелеў больш не вядзе праграму. Новыя выпускі вядзе акцёр Сяргей Друзьяк, якому дапамагае сабака пароды бордэр-колі па мянушцы Прайм. Дарэчы, Друзьяк быў госцем аднаго з выпускаў праграмы, калі яе яшчэ вёў Шэпелеў.

Акрамя тэлебачання, у Шэпелева не склаліся справы і з падкастамі на радыё і ў інтэрнэце.

Першы праект быў прысвечаны штучнаму інтэлекту, другі меў назву «Тата дома». Абодва праекты не абнаўляліся з пачатку лета. Таксама кароткім аказаўся праект «Спатканне з прычэпам» на платформе Rutube, які выйшаў вясной. Шэпелеў быў не толькі вядучым, але і прадзюсарам гэтага шоу.

Зараз, паводле інфармацыі KP.RU, Шэпелеў працуе над новымі ідэямі і праектамі ў якасці прадзюсара. У мінулым годзе ён прайшоў курс па бізнэс-прадзюсаванні ў Школе падзейнага прадзюсавання.

Шэпэлеў, які пачынаў кар'еру ў Беларусі, быў вядучым папулярных расійскіх тэлешоу, такіх як «Достояние Республики», «Два голоса», «На самом деле», «Ты как я», «Шоу большой страны». Перад гэтым ён працаваў на ўкраінскім тэлебачанні.

Каментары5

  • аматар
    18.10.2024
    Не згадана самае важнае - ен падтрымаў вайну і асабіста наведаў Марыупаль захоплены і сам веў адтуль рэпартажы. Навошта нам ведаць пра гэтага юду?
  • Наш человек
    18.10.2024
    Дима может поехать в Израиль и там вести какое-нибудь приличное шоу.
  • Максим
    18.10.2024
    Он рассказывал, что голосовал за Тихановскую. Может и за это его погнали

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам6

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

Карпача з буракоў4

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе2

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»35

Вольга Лойка лічыць вываз усіх беларускіх палітвязняў за мяжу добрым варыянтам24

Святлана Алексіевіч: Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта фашызм35

Нявестка Лукашэнкі анансавала працяг свайго «Марафона адзінства» — праект «Час любіць сваё»14

Стала вядома, у чым абвінавачваюць былога гендырэктара «Беллакта» Аляксея Грытусева4

Трамп аб'явіў афіцыйнай мовай ЗША англійскую. Да гэтага часу ў ЗША афіцыйнай мовы не было7

«Боты — боты — боты — боты рухаюцца з тупатам! Адпачынку няма на вайне!» Апакаліптычны верш наводзіць жах на тыкток6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам6

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць