Свет55

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі

Радаслаў Сікорскі нагадаў, што ў дачыненні да расійскіх дыпламатаў ужо былі ўведзеныя абмежаванні на перамяшчэнне па тэрыторыі Польшчы, паведамляе Польскае радыё.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Міністр замежных спраў Польшчы заявіў, што зачыніць усе расійскія консульствы ў краіне, «калі Масква працягне здзяйсняць дыверсіі». Такім чынам кіраўнік польскай дыпламатыі пракаментаваў закрыццё польскага консульства ў Санкт-Пецярбургу.

У інтэрв'ю тэлеканалу TVP World Радаслаў Сікорскі нагадаў, што ў дачыненні да расійскіх дыпламатаў ужо былі ўведзеныя абмежаванні на перамяшчэнне па тэрыторыі Польшчы.

«Гэтага было для іх дастаткова — даць ім зразумець, што мы ведаем, чым яны займаюцца. Таму мы распачалі наступны крок, і калі дыверсіі і тэрарызм працягнуцца, я закрыю ўсе астатнія расійскія консульствы ў Польшчы», — сказаў кіраўнік польскага МЗС.

Раней стала вядома, што Расія закрыла польскае консульства ў Санкт-Пецярбургу ў адказ на закрыццё расійскай дыпмісіі ў Познані. Масква расцаніла такія дзеянні як «варожую палітыку ў дачыненні да Расіі».

Адначасова тры супрацоўнікі польскага консульства былі абвешчаныя непажаданымі асобамі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і павінны пакінуць Расію да 10 студзеня. На тэрыторыі РФ застаюцца два генеральныя консульствы — у Іркуцку і Калінінградзе, а таксама консульскі аддзел пасольства ў Маскве. Пасля закрыцця расійскага консульства ў Познані, у Польшчы засталося два дыппрадстаўніцтвы — у Кракаве і Гданьску.

Польшча адклікала дазвол на працу расійскага консульства ў Познані праз акты сабатажу, як мяркуецца арганізаваныя Масквой, уключаючы хакерскія атакі і падпалы ва Уроцлаве.

Каментары5

  • ІМЯ
    06.12.2024
    А як наконт зачыніць памежныя пераходы з Расеяй? Іх больш працуе, чым з Беларуссю, але аб гэтым гэты пан, напэўна, ня ведае.
  • Бобр
    06.12.2024
    Што ты зачыніш? У цябе лукашэнка ўзяў мяжу цалкам пад кантроль і гандль працягвае ісці як звычайна. Такі ўжо разумнік піяраўскі!
  • Поцык
    06.12.2024
    Бобр, уважаемые люди хотят торговать с Россией, значит, будут торговать. Вот уже американцы собираются давить на Европу, чтобы не обижали горячо любимого Путина.

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам6

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

Карпача з буракоў4

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе2

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»35

Вольга Лойка лічыць вываз усіх беларускіх палітвязняў за мяжу добрым варыянтам24

Святлана Алексіевіч: Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта фашызм35

Нявестка Лукашэнкі анансавала працяг свайго «Марафона адзінства» — праект «Час любіць сваё»14

Стала вядома, у чым абвінавачваюць былога гендырэктара «Беллакта» Аляксея Грытусева4

Трамп аб'явіў афіцыйнай мовай ЗША англійскую. Да гэтага часу ў ЗША афіцыйнай мовы не было7

«Боты — боты — боты — боты рухаюцца з тупатам! Адпачынку няма на вайне!» Апакаліптычны верш наводзіць жах на тыкток6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам6

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць