Кіно

Джуд Лоу сыграе Пуціна ў фільме «Крамлёўскі чараўнік»

Па сюжэце, дзеянне адбываецца ў пачатку 1990-х гадоў у Расіі.

Джуд Лоу. Фота: Jun Sato/WireImage

Брытанскі актор Джуд Лоу заявіў, што здымецца ў ролі Уладзіміра Пуціна ў экранізацыі рамана Джуліяна да Эмполі «Крамлёўскі чараўнік». Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю Deadline.

Здымкай карціны зоймецца французскі рэжысёр Аліўе Асаяс, акрамя Лоу ў ёй з'явяцца акцёры Пол Дано, Алісія Вікандэр, Зак Галіфіанакіс і Тым Стэррыдж. Калі выйдзе кіно, невядома.

«Я кажу гэта нерашуча, бо я яшчэ толкам не пачаў працаваць над гэтым. Гэта значыць, я ўжо пачаў, але цяпер гэта падобна на ўзыходжанне на Эверэст, таму я стаю ля падножжа гары і гляджу ўверх, думаючы: «О, Божа, што я сказаў?». Менавіта так я часта сябе адчуваю, калі кажу «так». Я думаў: «Божа, як я гэта зраблю?». Але ў любым выпадку, гэта ўжо мне вырашаць», — распавёў Лоу.

Фільм «Крамлёўскі чараўнік» — экранізацыя аднайменнага рамана пісьменніка Джуліяна да Эмполі, які ён выпусціў у лютым 2022 года. Па сюжэце, дзеянне адбываецца ў пачатку 1990-х гадоў у Расіі.

Галоўны герой, тэлепрадзюсар Вадзім Баранаў пачынае працаваць паліттэхнолагам Пуціна і становіцца ўплывовым чалавекам. Таксама ў кнізе з'яўляюцца Міхаіл Хадаркоўскі, Барыс Беразоўскі і Яўген Прыгожын. Прататыпам самога Баранава называюць Уладзіслава Суркова, піша «Новая газета Еўропа».

Каментары

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам8

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

Прычынай энергетычнага калапсу ў Мазыры стаў беспілотнік, які заляцеў у Беларусь7

Туск: Польшча падтрымлівае Украіну без якіх-небудзь «але»11

У дзіцячай паліклініцы Кобрына растлумачылі, чаму неўролаг працуе толькі дзве гадзіны на дзень9

Расія і Кітай імкнуцца завербаваць служачых, звольненых адміністрацыяй Трампа5

Карпача з буракоў4

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе2

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»36

Вольга Лойка лічыць вываз усіх беларускіх палітвязняў за мяжу добрым варыянтам24

Святлана Алексіевіч: Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта фашызм35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам8

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць