Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС, а таксама ў Давосе
Нефармальную сустрэчу з міністрамі замежных спраў краін Еўрасаюза правядзе 26 студзеня ў Бруселі дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, паведаміў «Позірку» яе галоўны саветнік Франак Вячорка.

Сустрэчу арганізуе вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас, гаворка будзе ісці аб нелегітымных выбарах у Беларусі, адзначыў Вячорка.
Акрамя гэтага, паводле яго слоў, аб электаральнай кампаніі ў Беларусі Ціханоўская будзе гаварыць на Сусветным эканамічнай форуме ў швейцарскім Давосе (20—24 студзеня) і на прэс-канферэнцыі ў Бруселі 27 студзеня. У гэты ж дзень палітык правядзе «некалькі двухбаковых сустрэч высокага ўзроўню».
Чакаецца, што 22 студзеня Еўрапейскі парламент прыме рэзалюцыю па выбарах у Беларусі і падтрымцы дэмакратычных сіл.
Паводле звестак Вячоркі, 23—24 студзеня рэзалюцыю прыме Сенат Польшчы, 27—31 студзеня — Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ). «Беларускі дэмакратычны бок упершыню возьме ўдзел у працы асамблеі», — адзначыў Вячорка.
Каментары

А ЗЯНОН КАЖА ШТО ЦІХАНОУСКАЯ І КАМАНДА НЕ ПРАЦУЮЦЬ.... пАМЫЛЯЕЦЦА.