Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Ціханоўская сустрэлася з Чарльзам Кушнерам
Карані Чарльза Кушнера — з Беларусі, а яго сын — зяць Дональда Трампа.

Святлана Ціханоўская з кіраўніком дэлегацыі ЗША Чарльзам Кушнерам і яго жонкай, Аўшвіц, 27 студзеня 2025 года. Фота: прэс-служба Ціханоўскай
Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Святлана Ціханоўская мела гутарку з Чарльзам Кушнерам і яго жонкай. Кушнер расказаў, што ягоныя карані з Наваградка, ён іх шануе і раней неаднойчы наведваў Беларусь, піша прэс-служба Ціханоўскай.
Чарльз Кушнер быў на цырымоніі ў якасці кіраўніка амерыканскай дэлегацыі ад прэзідэнта ЗША.
Ціханоўская і Кушнер абмяняліся думкамі пра сітуацыю ў Беларусі, пра неабходнасць вызвалення палітвязняў і ўтрымання Беларусі ў цэнтры міжнароднай увагі, а таксама ў замежнай палітыцы ЗША.
Сын Чарльза Кушнера — Джарэд Кушнер — з'яўляецца мужам Іванкі Трамп і зяцем прэзідэнта ЗША Дональда Трамп.
Каментары