Ежа55

Чаму сала ў Беларусі даражэйшае за мяса? Патлумачылі фермеры

Для адных беларусаў сала — ненавісны з дзяцінства прадукт, а для іншых — сапраўдны «суперфуд», дзеля якога варта пастаяць у чарзе. Цана на сала ў залежнасці ад яго якасці адрозніваецца, але ўжо даўно яна стала вышэйшай за практычна любую іншую мясную частку свініны. Кагосьці такі стан рэчаў не дзівіць, а кагосьці наадварот. Дык чаму сала даражэйшае мяса? Журналістка Telegraf.news спыталася пра гэта ў фермераў.

Кожны беларус, жадаючы парадаваць сябе кавалачкам свежага сала, не можа не заўважыць, наколькі ягоны кошт адрозніваецца ад цаны на мяса. Так, калі паглядзець інфармацыю сэрвісу Еdostavka, то свежае мяса можна купіць па цане 12,99 рубля за кг, а свіная буйнакавалкавая выразка «Фермерская» без костак каштуе 24,19 рубля за кг.

Тым часам адшукаць свежае сала ў звычайных крамах цяпер не так і проста. Часцей за ўсё да прылаўкаў яно даходзіць ва ўжо засоленым выглядзе, і пры гэтым многіх шакіруе сваёй цаной. Напрыклад, сала з хрыбтовай часткі абыйдзецца на Edostavka ў 25,99 рубля, і гэта добрая цана (паводле даных на 10 лютага, без уліку зніжкі сала каштуе 31,97 рубля).

Дзівяцца цане на салёнае сала беларусы і ў тыктоку. Так, нядаўна адна з карыстальніц паскардзілася на высокую цану сала ў адной з крамаў у Брэсце. Там яна заўважыла 2 кавалачкі, якія каштавалі без малога 24 рублі і 30 рублёў за кілаграм.

Некаторыя беларусы адзначаюць, што нават шанаванае многімі сала з мясной праслойкай каштуе танней за чыстае сала.

Колькі каштуе свежае сала?

Што тычыцца свежага несалёнага сала, то адшукаць яго на прылаўках звычайных крам не заўсёды атрымліваецца. У гэтым журналістка Telegraf.news пераканалася, зазірнуўшы ў мясны аддзел 5 крам у сваім раёне ў Мазыры. Часцей за ўсё можна знайсці грудзінку — сала з мясной праслойкай, і каштуе яна ў сярэднім больш за 20 рублёў за кілаграм.

Фота: Telegraf.news

Хоць цэны на свежую свініну вагаюцца ў межах ад 9 да 18 рублёў (у залежнасці ад тыпу).

Фота: Telegraf.news

Сапраўдныя прыхільнікі гэтага далікатэсу звяртаюцца да фермераў. Прадукт шукаюць у тым ліку і па аб'явах у сеціве. Але і тут за свежае сала прыйдзецца выкласці нямала. Напрыклад, на «Куфры» актуальныя аб'явы аб продажы свежага сала ў сярэднім вагаюцца ў цэнавым дыяпазоне ад 16 да 20 рублёў за кілаграм.

У той час як свежае мяса там жа гатовыя прадаць па цане ў сярэднім 11 рублёў за кіло.

Чаму ж так адбываецца і адкуль «растуць ногі» ў цаны на сала? Журналістка Telegraf.news спытала пра гэта ў двух беларускіх фермераў.

Чаму ў Беларусі сала даражэйшае за мяса?

Сяргей Капарыха займаецца продажам свініны са сваёй асабістай падсобнай гаспадаркі на 50 галоў у Слуцку і не лічыць, што сала даражэйшае.

«Сала — гэта ўжо гатовы да ўжывання прадукт, варта толькі пасаліць. Купіў кілаграм сала і з'еў кілаграм сала. У мяне кілаграм сала каштуе 19 рублёў, а свежае мяса — 14. Але ж мяса яшчэ трэба смажыць, а пасля смажання там ужо будзе далёка не кілаграм», — выказаўся Сяргей.

Ён звярнуў увагу, што гатовая да ўжывання прадукцыя з мяса каштуе не танней за сала. Напрыклад, сыравяленыя каўбаса і паляндвіца каштуюць 24 і 29 рублёў за кілаграм адпаведна.

Крыху інакш на гэтае пытанне адказаў уладальнік фермерскай гаспадаркі «Ілюшкіна» Ілля Ермаковіч з Івацэвічаў.

«У свінагадоўлі эканамічна не выгадна вырошчваць свіней звыш пэўнай вагі, бо ідзе перарасход корму, а штодзённыя прывагі ўсё памяншаюцца. Адпаведна, расход корму значна расце. Адсюль і расце кошт», — патлумачыў сваё бачанне цаны на сала фермер.

На яго думку, прычынай узрослай цаны стаў і той факт, што добрае, смачнае і маладое сала цяпер «рэдкасць». А ўсё таму, што само па сабе сала — універсальны прадукт, які разыходзіцца для многіх патрэб, хай гэта будзе саленне, вэнджанне, гатаванне фаршу, каўбас і да т. п. Так і выходзіць, што да прылаўкаў яно даходзіць, як правіла, у невялікіх аб'ёмах, і кошт на яго ўжо «кусаецца».

Каментары5

  • аматар сала
    11.02.2025
    Нешта я не дабяру розуму, хто гэта есціме свежае НЕСАЛЁНАЕ (!) сала!? Кажаце, купіў, пасаліў і ўжывай? Свежае сала след добра пасаліць, нават засыпаць соллю, прыправамі (каляндраю перцам часнаком etc.), скласці ў належнны посуд і захоўваць у прахалодным месцы прынамсі 2-3 тыдні. Толькі тады гэта будзе сала. У іншым выпадку гэта будзе проста тлустая несалёная свініна.
  • бабруйчанін
    12.02.2025
    Гадоў 25 купляю сала па 6-7 $ за кг Беларусі і . ..усе стабільна
    Расцілі свінку да 200 кг і болей
    Зараз колькі " эффэктыўна" эканамічна абгрунтавана))) 150-160..
    Яшчэ адна бяда гэта завоз.розных." парод гібрідаў" свіней
  • Максим Дизайнер
    12.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам6

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе2

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»35

Вольга Лойка лічыць вываз усіх беларускіх палітвязняў за мяжу добрым варыянтам24

Святлана Алексіевіч: Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта фашызм35

Нявестка Лукашэнкі анансавала працяг свайго «Марафона адзінства» — праект «Час любіць сваё»14

Стала вядома, у чым абвінавачваюць былога гендырэктара «Беллакта» Аляксея Грытусева4

Трамп аб'явіў афіцыйнай мовай ЗША англійскую. Да гэтага часу ў ЗША афіцыйнай мовы не было7

«Боты — боты — боты — боты рухаюцца з тупатам! Адпачынку няма на вайне!» Апакаліптычны верш наводзіць жах на тыкток6

Чаму тры гады вайны не абрынулі эканомікі Расіі і Беларусі? І што будзе, калі заключаць перамір'е?24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам6

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць