Выдавец Раман Цымбераў абвясціў папярэднюю падпіску на кнігу апавяданняў «Ціхмянасць айца Браўна» ангельскага пісьменніка, паэта, філосафа і хрысціянскага дзеяча Гілберта Кіта Чэстэртана ў перакладзе на беларускую мову, паведамляе bellit.info.

Пераклад з ангельскай здзейсніў пісьменнік і перакладчык Уладзімір Бруй, таксама ён напісаў прадмову да выдання, якое расказвае пра каталіцкага святара ў Англіі, які расследуе злачынствы.
«У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка Г.К. Чэстэртана, у якіх тэма спрадвечнага змагання паміж дабром і злом раскрываецца на прыкладзе шматгадовага супрацьстаяння паміж святаром Браўнам і сусветна вядомым злачынцам па прозвішчу Фламбо. Бліскучы талент аўтара, багацце мовы, невычэрпная выдумка ў пабудове дэтэктыўных сюжэтаў па-свойму вырашаюць спрадвечную задачу літаратуры: абвясціць чалавека найвялікшай каштоўнасцю Сусвету і веру ў Бога наймагутнейшай сілай дабра», — гаворыцца ў анатацыі на сайце Kniger.by, праз які ўласна можна замовіць кнігу.
Аплата кнігі па АРIП або наяўнымі ў краме выдавецтва. Пры замове і аплаце да выхаду кошт кнігі складае 30 рублёў.
Каментары