Стала вядома, колькі расійскіх вайскоўцаў лячыліся ў беларускіх бальніцах
Пра гэта «Радыё Свабода» даведалася са звестак галоўнага вайскова-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны Расіі.

У сакавіку 2022 года не менш за 800 расійскіх вайскоўцаў лячыліся ў беларускіх бальніцах.
Іх шпіталізавалі па бальніцах у Хойніках, Мазыры і Гомелі. Больш за ўсё салдат было з Расгвардыі — 151 чалавек. 88 чалавек — дэсантнікі 31-й брыгады ПДВ з Ульянаўску.
Яшчэ 70 чалавек адносіліся да 64-й мотастралковай брыгады. Іх зарэгістравалі ў Цэнтральнага гарадской лякарні Гомеля.
Усяго ў базе ГВМУ Мінабароны Расіі ёсць дадзеныя пра 166 тысяч вайскоўцаў, якія былі шпіталізаваны ў Расіі ці анексаваным Крыме са студзеня 2022 года па сярэдзіну чэрвеня 2024 года.
-
Камандуючы Сухапутных войскаў УСУ пацвердзіў расійскі ўдар па палігоне ў тыле
-
Еўрапейцы прапанавалі свой план перамір'я, хочуць, каб ЗША да яго далучыліся. Але гатовыя «рыхтавацца да горшага»
-
«Вазьміце шапкі-га*донкі, пажадана цёмнага колеру! Тэрмабялізну з сабою!» Вось што знайшлі ў тэлефоне збітага расійскага лётчыка
Каментары