Надвор'е11

З Мінска гэтай зімой вывезлі ў 530 разоў менш снегу, чым год таму

У горадзе гэтай зімой не адбывалася ДТЗ, звязаных з галалёдзіцай.

Фота: БелТА

Зімой 2024—2025 гадоў з Мінска вывезлі ў 530 разоў менш снегу, чым у папярэдні сезон. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Гаррэмаўтадара Арцём Ганчар, піша БелТА.

Зімой 2023-2024 у сталіцы вывезлі крыху больш за 460 тысяч кубаметраў снегу на снегасплаўныя пункты, а ў зімовы перыяд 2024-2025 гадоў — крыху больш за 860 куб.м. Розніца — сотні разоў.

Акрамя гэтага, у Мінску гэтай зімой было выкарыстана каля 10 тыс. тон пяскова-салянай сумесі і прыкладна 50 тыс.т тэхнічнай солі, што ў сукупнасці дзесьці ў тры разы менш, чым летась.

Паводле словаў А. Ганчара, у горадзе не адбывалася ДТЗ, звязаных з галалёдзіцай

Каментары1

  • Сяргей Міхайлавіч
    28.02.2025
    50 тысяч тон гэта амаль 1000 чыгуначных вагонаў солі. Ці не забагата нават на абшары мегаполісу?

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам9

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

Новы ўрад Германіі рыхтуецца да рэкордных выдаткаў на войска6

У Падмаскоўі парэзалі 19-гадовага беларуса5

Вялікабрытанія і Францыя з Украінай падрыхтуюць план «спынення агню» і пакажуць ЗША11

Прычынай энергетычнага калапсу ў Мазыры стаў беспілотнік, які заляцеў у Беларусь7

Туск: Польшча падтрымлівае Украіну без якіх-небудзь «але»11

У дзіцячай паліклініцы Кобрына растлумачылі, чаму неўролаг працуе толькі дзве гадзіны на дзень9

Расія і Кітай імкнуцца завербаваць служачых, звольненых адміністрацыяй Трампа5

Карпача з буракоў4

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам9

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць