Пасля вайны імі карысталася амерыканская разведка, а цяпер гэта ўнікальная крыніца для гісторыкаў і краязнаўцаў.

У свабодны доступ пачалі выкладаць аэрафотаздымкі тэрыторыі Беларусі, якія былі зроблены нямецкімі вайскоўцамі ў 1939-1945 гады. Яны з'яўляюцца часткай велізарнай калекцыі здымкаў тэрыторыі СССР, што трапіла ў ЗША пасля завяршэння вайны. Здымкі доўгі час былі засакрэчанымі, бо выкарыстоўваліся амерыканскай разведкай у сваіх мэтах.
У наш час сакрэтнасць знятая, і здымкі можна было заказаць у архіве, але ў свабодны доступ іх пачалі выкладаць толькі цяпер.
З 2176 нямецкіх аэрафотаздымкаў Беларусі ў каталогу найбольшая колькасць прыпадае на Брэсцкую, Гродзенскую і Мінскую вобласці, але сустракаюцца і асобныя здымкі Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.


Здымкі ахопліваюць як гарады, так і сельскую мясцовасць і могуць служыць унікальнай крыніцай для вывучэння гісторыі і архітэктуры краю. Разрозненне фотаздымкаў, выкладзеных на сайце Нацыянальнага архіва ЗША, складае 3800 × 3800 пікселаў, чаго дастаткова для таго, каб зразумець планіроўку і апазнаць асобныя будынкі і збудаванні. Здымкі могуць быць вельмі карыснымі для вызначэння дакладнай лакалізацыі невялікіх населеных пунктаў і драўляных храмаў у сельскай мясцовасці, якія не дайшлі да нашага часу.
Да таго ж захоўваецца магчымасць замовіць у архіве цікавы здымак у разрозненні 14500 × 14500 пікселяў, каб вывучыць усе дэталі.
Каментары
пока 5, но уверен, их больше. наверно среди них есть те, кто чуть по-умнее и так дёшево не прокалываются )))
зравьяжелаю, товарищи майоры ))
А асобныя нямецкія здымкі былі ў доступе яшчэ ў 2010-х: цэнтр Мінска, аэрадром, Курапаты, іншыя гарады.
Пытанне больш да таго, што плёнак шмат, іх трэба перавесці ў лічбавы фармат, класіфікаваць, прывязаць да мясцовасці. І далёка не ўсё апрацавана.
Тут хутчэй трэба быць удзячным амерыканскім архівам, якія з-за спецыфікі заканадаўства выкладваюць здымкі у публічны доступ. У іншых краінах з гэтым праблема.
(І дадам, што лапідарныя геніі сучаснай улады могуць і гэта паламаць, калі зоймуцца скарачэннем выдаткаў у тым ліку на архівы).