Свет44

У ЗША афіцыйнай мовай дзяржавы абвесцяць англійскую

Прэзідэнт Дональд Трамп падпіша ўказ, які ўпершыню ў гісторыі ЗША абвесціць англійскую мову афіцыйнай мовай краіны, заявіў у пятніцу прадстаўнік Белага дома. Тэрміны падпісання дакумента ён не назваў, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Белы дом. Фота: Walter Bibikov / Getty Images

Падчас сваёй першай прэзідэнцкай кампаніі Трамп папракаў свайго рэспубліканскага суперніка Джэба Буша за тое, што той выкарыстоўваў не толькі англійскую мову падчас перадвыбарнай барацьбы.

Новы ўказ Трампа скасуе федэральнае патрабаванне, уведзенае прэзідэнтам Білам Клінтанам, паводле якога дзяржаўныя ўстановы і іншыя атрымальнікі федэральных сродкаў павінны былі аказваць моўную падтрымку асобам, якія не валодаюць англійскай мовай.

Паводле даных ProEnglish — арганізацыі, якая выступае за прызнанне англійскай мовы дзяржаўнай у ЗША, цяпер яна мае такі статус у 32 штатах.

Найбольш распаўсюджаныя мовы ў ЗША, па наяўных даных, англійская, на ёй размаўляюць 245 мільёнаў жыхароў краіны. Другая пазіцыя ў іспанскай мовы, на ёй размаўляюць 42 мільёны жыхароў. На трэцім месцы па ўжыванні знаходзіцца кітайская мова з некалькімі сваімі асноўнымі дыялектамі —3,4 мільёна жыхароў.

Каментары4

  • Цікаўны
    01.03.2025
    Шчыра кажучы, не дужа разумею, навошта трампу зараз гэты ўказ, але хацелася б дажыць да часоў, калі ў маёй краіне беларускую прапішуць адзінай дзяржаўнай.
  • Все просто
    01.03.2025
    Цікаўны, Трамп просто очень мстительный и этим указом он хочет хоть как-то уколоть тех испаноговорящих, которые в большинстве голосовали за демократов.
  • Імя
    01.03.2025
    Чарговая завеса каб хоць неяк паказаць бачнасць сваёй бурнай дзейнасці і абяцанняў.

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам6

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

Карпача з буракоў4

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе2

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»35

Вольга Лойка лічыць вываз усіх беларускіх палітвязняў за мяжу добрым варыянтам24

Святлана Алексіевіч: Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта фашызм35

Нявестка Лукашэнкі анансавала працяг свайго «Марафона адзінства» — праект «Час любіць сваё»14

Стала вядома, у чым абвінавачваюць былога гендырэктара «Беллакта» Аляксея Грытусева4

Трамп аб'явіў афіцыйнай мовай ЗША англійскую. Да гэтага часу ў ЗША афіцыйнай мовы не было7

«Боты — боты — боты — боты рухаюцца з тупатам! Адпачынку няма на вайне!» Апакаліптычны верш наводзіць жах на тыкток6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам6

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць