Грамадства11

Пацверджаная інфармацыя пра вызваленне пяці палітзняволеных з Гомельшчыны

Чацвёра з іх выйшлі на волю па сканчэнні прызначанага карнікамі тэрміну, адзін — праз памілаванне, піша «Гомельская вясна». 

8 жніўня 2024 года вызваліўся Павел Піскун з Мазыра. 18 ліпеня 2022 года, калі яму было ўсяго 18 гадоў, суддзя Гомельскага абласнога суда Аляксандр Піскуноў асудзіў да трох гадоў зняволення за тое, што Павел зняў ды выслаў відэа медыям, дзе зафіксаваў перасоўванне замежных вайсковых падраздзяленняў з Расіі ваколіцамі Мазыра.

Зрабіў гэта ён падчас першых дзён паўнамаштабнага ўзброенага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну з тэрыторыі Беларусі. Піскуноў інтэрпрэтаваў гэта, як садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці паводле частак 1 і 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса. 23 верасня 2022 года праваабарончая супольнасць вызнала Паўла Піскуна палітычным зняволеным.

Павел Піскун

Аляксандр Скварцоў з Гомельскага раёна вызваліўся па сканчэнні прызначанага тэрміну 22 кастрычніка мінулага года.

Яго ўтрымлівалі ў карнай ПУ адкрытага тыпу № 55 у Мінску. Абмежаванне волі яму 8 верасня 2021 года прысудзіла суддзя Гомельскага раёна Тамара Застаўнецкая. Застаўнецкая кваліфікавала рэалізацыю права на свабоду выказвання меркаванняў, як злачынства праз артыкул 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). 6 лютага 2024 года праваабарончай супольнасцю Беларусі Аляксандр Скварцоў быў прызнаны палітычным зняволеным.

13 студзеня з ПУ адкрытага тыпу вызваліўся жыхар Гомеля Віталь Маскалёў. Яго ў кастрычніку 2021 года да трох гадоў абмежавання волі прысудзіў суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Аляксей Хлышчанкоў за выказанае ў інтэрнэце меркаванне пра ваенкома Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава. 22 сакавіка 2022 года беларускія праваабаронцы прызналі Маскалёва палітычным зняволеным.

Віталь Маскалёў

15 лютага выйшаў на волю Міхаіл Лістападаў — 50-гадовы жыхар Салігорска. Ён быў затрыманы пры спробе пераходу мяжы з Украінай у Гомельскай вобласці. Пазней яго засудзілі ў Гомельскім абласным судзе на закрытым пасяджэнні паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», часткі 1 арт. 13 «Падрыхтоўка да злачынства» і часткі 1 арт. 361-3 «Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні альбо ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу».

Аляксей Хлышчанкоў прысудзіў яму тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 16 жніўня 2022 года праваабарончая супольнасць краіны вызнала Міхаіла Лістападава палітычным зняволеным.

Уладзімір Машкоўскі

Таксама праваабаронцы даведаліся, што 20 лістапада мінулага года праз памілаванне вызваліўся палітвязень Уладзімір Машкоўскі з Мазыра.

У красавіку 2023 года суддзя Валянціна Новікава прыйшла да высновы, што Машкоўскі вінаваты ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, або ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК), паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і абразе прадстаўніка улады (арт. 369 КК). Новікава прысудзіла Машкоўскаму 2,5 года.

5 кастрычніка 2023 года беларускія праваабаронцы прызналі Уладзіміра Машкоўскага палітычным зняволеным.

Каментары1

  • Барадзед
    02.03.2025
    Мне кажется, сколько будет продолжаться война в Украине, столько режим будет демонстрировать лояльность кремлю с помощью репрессий в Беларуси.

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам6

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

Карпача з буракоў4

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе2

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»35

Вольга Лойка лічыць вываз усіх беларускіх палітвязняў за мяжу добрым варыянтам24

Святлана Алексіевіч: Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта фашызм35

Нявестка Лукашэнкі анансавала працяг свайго «Марафона адзінства» — праект «Час любіць сваё»14

Стала вядома, у чым абвінавачваюць былога гендырэктара «Беллакта» Аляксея Грытусева4

Трамп аб'явіў афіцыйнай мовай ЗША англійскую. Да гэтага часу ў ЗША афіцыйнай мовы не было7

«Боты — боты — боты — боты рухаюцца з тупатам! Адпачынку няма на вайне!» Апакаліптычны верш наводзіць жах на тыкток6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам6

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць