Свет

У Германіі зноў абмяркоўваюць вяртанне службы па прызыву

Камандуючы сухапутнымі войскамі Бундэсвера генерал-лейтэнант Харальд Гантэ заявіў, што ўзброеныя сілы Германіі не справяцца з новымі выклікамі без аднаўлення абавязковай вайсковай службы. 

Фота: AP Photo / Martin Meissner

У інтэрв'ю Deutsche Presse-Agentur Гантэ падкрэсліў, што цяперашні падыход не дазволіць вырашыць праблему недахопу кадраў, у тым ліку ў рэзерве.

«Калі мы будзем прытрымлівацца так званай двайной добраахвотнасці — калі і працадаўца, і сам чалавек павінны даць згоду на ўдзел у вучэннях, — гэта не спрацуе», — заявіў Гантэ.

Генерал адзначыў, што перад Бундэсверам стаяць новыя выклікі, звязаныя з абаронай краіны і саюзнікаў, а таксама ўнутранай бяспекай.

«Усе дадатковыя задачы, якія мы сёння выконваем у галіне тэрытарыяльнай і калектыўнай абароны, немагчыма рэалізаваць без значнага павелічэння колькасці асабістага складу. А гэта можна зрабіць толькі з дапамогай прызыўнікоў», — падкрэсліў ён.

Тэма аднаўлення прызыву ў Германіі застаецца спрэчнай. У 2011 годзе краіна адмовілася ад абавязковай службы на карысць прафесійнай арміі, аднак пасля расійскага ўварвання ва Украіну гэтая дыскусія стала зноў набіраць абароты, піша Bild.

Каментары

Цяпер чытаюць

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам6

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Усе навіны →
Усе навіны

Карпача з буракоў4

УСУ вярнуліся ў цэнтр Тарэцка і стварылі пагрозу атачэння расійскай групоўкі ў горадзе2

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»35

Вольга Лойка лічыць вываз усіх беларускіх палітвязняў за мяжу добрым варыянтам24

Святлана Алексіевіч: Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта фашызм35

Нявестка Лукашэнкі анансавала працяг свайго «Марафона адзінства» — праект «Час любіць сваё»14

Стала вядома, у чым абвінавачваюць былога гендырэктара «Беллакта» Аляксея Грытусева4

Трамп аб'явіў афіцыйнай мовай ЗША англійскую. Да гэтага часу ў ЗША афіцыйнай мовы не было7

«Боты — боты — боты — боты рухаюцца з тупатам! Адпачынку няма на вайне!» Апакаліптычны верш наводзіць жах на тыкток6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам6

Уладзімір Каранік прызначаны віцэ-прэм‘ерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць