Вядучы «Краіны для жыцця» Салянкоў аб заявах Пазняка: «Калі чалавек еб***ўся, трэба аб гэтым так і гаварыць»
«Калі табе 65 — усё, забаронена ўвогуле з'яўляцца на публіцы, акрамя як у школе, выкладаць гісторыю», — заявіў шоўмен.

Заява Зянона Пазняка аб удзеле ў вызваленні палітвязняў працягвае абмяркоўвацца. Нядаўна яе згадалі ў выпуску ютуб-праекта «Вячэрні кефір» блогерка Вольга Такарчук і вядучы навін ютуб-канала «Краіна для жыцця» Яўген Салянкоў.
«Зянон Станіслававіч! Ніхто ніколі не прымяншае, не адымае ўсе папярэднія заслугі. Я яшчэ раз паўтару, я не саромеюся гаварыць аб тым, што ўзрост, калі ты можаш галасаваць, павінен быць не з 18, а з 16 гадоў. Таму што ты за сваю будучыню галасуеш — калі будзеш давучвацца і працаваць.
І заканчвацца недзе ў той момант, калі наступае маразм у шмат каго. Не ва ўсіх, зразумела. Мы не можам кожнага правяраць. Але проста адразаеш найбольш уражлівую да гэтага ўсяго частку насельніцтва. Гэта нармальна. Вы сваё нагаласавалі. Вось цяпер жывіце на пенсію і расказвайце малодшаму пакаленню, як правільна галасаваць, а не выбіраць будучыню.
Вось тое ж самае з палітыкамі. Калі табе 65 — усё, забаронена ўвогуле з'яўляцца на публіцы, акрамя як у школе, выкладаць гісторыю, нешта яшчэ»,
— перакананы Салянкоў.
«Давайце шчыра, калі чалавек еб****ся, то трэба аб гэтым так і гаварыць», — даводзіць мужчына.
Наконт гучнай заявы Зянона Пазняка аб удзеле ў вызваленні Паліны Шарэнды-Панасюк Салянкоў заўважае: «Калі ты сапраўды хочаш дапамагчы і дапамагаеш, ты не просіш прызнання, ты не ходзіш і не каркаеш аб гэтым. (…)
Робіш справу — рабі. Калі табе трэба, каб цябе ў жопу цалавалі, і ты гэтым пастаянна хвалішся, значыць, адмотваем назад, глядзім пра ўзрост. Калі чалавек, хутчэй за ўсё, ёб***ся — і проста выключаем з парадку дня.
Трэба ў якасці ганаровага прафесара ва ўніверсітэтах, у якасці лектара, у якасці чалавека, які ходзіць дзецям казкі на беларускай мове чытае. Гэта ўсё здорава, каб не выключаць чалавека з жыцця. Развівайся, радуй астатніх. Ці тады скажы: «Я цяпер камедыя. Камедыю буду ламаць» — а не з сур'ёзным тварам вось гэтую ўсю херабору несці».
Зянон Пазняк — беларускі палітык, адзін з заснавальнікаў Беларускага народнага фронта. Дэпутат Вярхоўнага савета (1990-1995), кандыдат у прэзідэнты Беларусі (1994). З 1996 года жыве ў эміграцыі.
Яўген Салянкоў — радыё— тэлевядучы, шоумен, гумарыст. Нарадзіўся ў Лідзе, больш за 15 гадоў жыве ў Вільні. Вядучы навінаў на канале «Краіна для жыцця».
Каментары