Каханне і сэкс1818

Вось што будзе, калі спаць без трусоў

Сон без ніжняй бялізны — гэта тэма, якая дагэтуль выклікае шмат эмоцый і абмеркаванняў. Насуперак распаўсюджаным асцярогам, эксперты ў галіне сэксуальнага здароўя і сну адзначаюць шматлікія перавагі адмовы ад бялізны падчас начнога адпачынку. Якія аргументы гавораць на карысць такога выбару?

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Getty Images

Страх перад сном без ніжняй бялізны часта звязаны з культурнымі табу і недахопам ведаў пра геніталіі. Такое меркаванне ў інтэрв'ю выданню El País выказвае сэксолаг і аўтарка кнігі «Дзікая жаноцкасць: Маніфест уласнай сэксуальнасці» (арыгінальная назва: Feminidad salvaje: Manifiesto de una sexualidad propia) Соня Энсінас (Sonia Encinas). 

«Для жанчын сон без ніжняй бялізны — гэта, як правіла, пытанне культуры. Ёсць страх перад геніталіямі, выкліканы сэксуальнымі табу, праз якое мы ўспрымаем іх як нешта бруднае. Акрамя таго, праз недахоп ведаў мы лічым, што гэта надзвычай адчувальная зона», — тлумачыць Соня Энсінас.

Тым не менш, «з пункту гледжання сэксуальнага дабрабыту сон без бялізны не мае ніякіх негатыўных наступстваў. Наадварот, ён можа прынесці шмат пераваг, такіх як лепшы адпачынак, зніжэнне стрэсу і нават павышэнне лібіда», — сцвярджае экспертка.

Сон без ніжняй бялізны і рызыка інфекцый

Гінеколаг Лаёла Гарсія-Атансэ (Loyola García-Atance), якая спецыялізуецца на інтымнай дэрматалогіі і лазернай тэрапіі ў Clínica Dermatológica Internacional (Мадрыд, Іспанія), адзначае, што адмова ад бялізны падчас сну можа знізіць рызыку інфекцый, асабліва ў жанчын, схільных да такіх праблем, як кандыдоз. «Праветрыванне» інтымных зон памяншае вільготнасць, што з’яўляецца ключавым фактарам у прафілактыцы інфекцый.

«Для большасці жанчын, якія не маюць хранічных гінекалагічных захворванняў, няма істотнай розніцы, спіць яна ў бялізне ці не. Аднак для жанчын, якія пакутуюць ад рэцыдываў інфекцый вонкавых палавых органаў і похвы, адмова ад ніжняй бялізны можа быць карыснай», — тлумачыць Гарсія-Атансэ.

Адзін з распаўсюджаных аргументаў на карысць сну без адзення — тое, што ён дазваляе похве «дыхаць». Хоць скура вонкавых палавых органаў і сама похва фактычна не дыхаюць, вентыляцыя скуры сапраўды мае значэнне.

«Потавыдзяленне і вентыляцыя — ключавыя фактары для арганізма», — тлумачыць Гарсія-Атансэ. «Асабліва гэта тычыцца геніталій — зоны са складкамі скуры, валасамі і вільготным асяроддзем, што робіць яе ідэальным месцам для развіцця грыбкоў і бактэрый. Паляпшэнне ўмоў у гэтай вобласці значна зніжае рызыку інфекцый».

Фота: Maryna Terletska / Getty Images

Як сон без адзення ўплывае на якасць сну?

Даследаванні Sleep Foundation паказваюць, што правільная тэрмарэгуляцыя цела падчас сну вельмі важная для яго якасці. Сон без адзення дапамагае падтрымліваць аптымальную тэмпературу, што спрыяе лепшаму адпачынку і аднаўленню арганізму.

«Захаванне правільнай тэмпературы цела дапамагае заснуць і падтрымліваць сон на працягу ўсёй ночы. Палепшыўшы адпачынак і якасць сну, мы павышаем інтэлектуальную працаздольнасць», — адзначае Гарсія-Атансэ.

Менш стрэсу — вышэйшае лібіда

National Sleep Foundation падкрэслівае, што сон без адзення можа рэгуляваць узровень картызолу — гармону стрэсу. Аптымальная тэмпература цела падчас сну спрыяе зніжэнню артэрыяльнага ціску, памяншэнню апетыту і паляпшэнню лібіда.

Соня Энсіняс тлумачыць, што «вызваленне палавых органаў ад ціску бялізны або цеснай тканіны дапамагае нам лепш успрымаць прыемныя адчуванні».

Лаёла Гарсія-Атансэ дадае, што даследаванні паказалі: гэта таксама станоўча ўплывае на самаацэнку, узмацняе кантакт «скура да скуры» з партнёрам, што, у сваю чаргу, павялічвае сэксуальнае жаданне.

«Сон без адзення побач з партнёрам можа ўзмацніць пачуццё задавальнення і ўмацаваць сувязь у пары. Партнёры, якія часцей знаходзяцца ў кантакце «скура да скуры», адчуваюць менш стрэсу і становяцца бліжэйшымі адзін да аднаго. Такі кантакт спрыяе выпрацоўцы аксітацыну — гармону шчасця, які павышае пачуццё бяспекі і любові, а таксама зніжае трывожнасць. Акрамя таго, адмова ад адзення падчас сну можа дапамагчы вам адчуваць сябе больш упэўнена ў сваім целе.

Чым часцей чалавек знаходзіцца без адзення ў прысутнасці іншых, тым вышэйшая ягоная самаацэнка і больш пазітыўнае ўспрыманне ўласнага цела», — падкрэслівае Гарсія-Атансэ.

Як выбраць бялізну для сну?

Калі ж вы аддаяце перавагу сну ў ніжняй бялізне, эксперты раяць выбіраць свабодныя мадэлі з натуральных тканін, напрыклад, з бавоўны. Варта пазбягаць цеснага і сінтэтычнага адзення, якое можа пагаршаць цыркуляцыю паветра і выклікаць раздражненне скуры.

Такім чынам, сон без ніжняй бялізны — гэта не толькі пытанне асабістага камфорту, але і здаровы выбар, які можа прынесці шмат карысці. Аднак галоўнае — прыслухоўвацца да сваіх адчуванняў і выбіраць тое, што найлепш падыходзіць менавіта вам.

Каментары18

  • Дэтоксік
    27.02.2025
    Карацей, можна сумесціць прыемнае з карысным, калі паслухаць гэтых вучоных разам! https://d3ea0m04fc99ap.cloudfront.net/362595
  • Hooch
    27.02.2025
    Граф Бязвусаў, падмывацца трэба, прымаць душ вечарам. Тады й плямаў ня будзе. Гіґіену захоўваць.
  • без зайцоў
    27.02.2025
    Так, лепей спаць без трусоў, бо ў сне можна незаўважна прыдушыць трусіка, усё ж такі шкада жывёлінку.

Цяпер чытаюць

Дачка міліцэйскага начальніка з Гродна расказала, як сядзіць у турме ў Непале прысуджаныя 15 гадоў2

Дачка міліцэйскага начальніка з Гродна расказала, як сядзіць у турме ў Непале прысуджаныя 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Для нас 8 сакавіка пачынаецца яшчэ летам». Гродзенцы проста ў сваёй хаце вырасцілі 15 тысяч цюльпанаў8

Тэмпы прасоўвання Расіі ва Украіне трэці месяц падаюць2

«Лукашэнка прапанаваў Трампу набыць рэдказямельныя клубні». Найлепшыя твіты тыдня6

«Еўропа і свет іншыя, Пуцін зусім не Гітлер». Гісторык Церашковіч дае расклад і параўноўвае сітуацыю з 1930-мі4

У Бабруйску нечакана для ўсіх падскочылі цэны на маршруткі

Рутэ параіў Зяленскаму знайсці спосаб аднавіць адносіны з Трампам38

У Расіі група вайскоўцаў адмаўляецца ваяваць ва Украіне. Іх адпраўляюць на фронт сілком11

Расіяне праводзяць антываенны марш у цэнтры Берліна з расійскімі трыкалорамі ФОТА16

Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў тысячы раней засакрэчаных аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка міліцэйскага начальніка з Гродна расказала, як сядзіць у турме ў Непале прысуджаныя 15 гадоў2

Дачка міліцэйскага начальніка з Гродна расказала, як сядзіць у турме ў Непале прысуджаныя 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць