Зяленскі: Кіеў гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб рэдказямельных металах
Кіеў гатовы падпісаць пагадненне з ЗША аб рэдказямельных металах. Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі, але дадаў, што працягвае заклікаць ЗША да гарантый бяспекі, піша Бі-бі-сі.

«Спыненне агню без гарантый бяспекі небяспечна для Украіны», — напісаў ён.
На думку Зяленскага, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп хоча пакласці канец вайне, «але ніхто не хоча міру больш, чым мы».
«Спыненне агню не спрацуе з Пуціным. За апошнія дзесяць гадоў ён парушыў спыненне агню 25 разоў. Адзіны выхад — сапраўдны мір», — сказаў Зяленскі.
Украінскі прэзідэнт таксама адзначае, што «не можа змяніць пазіцыю Украіны адносна Расіі».
«Рускія забіваюць нас. Расія — вораг, і гэта рэальнасць, з якой мы сутыкаемся. Украіна хоча міру, але гэта павінен быць справядлівы і трывалы мір. Для гэтага нам трэба быць моцнымі за сталом перамоў».
Каментары