За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 гадзін 28 лютага да 6 гадзін 1 сакавіка) на пажарах загінуў адзін чалавек, сведчаць даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Фота ілюстрацыйнае
Надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай 28 лютага ў Бярозе Брэсцкай вобласці. На пажары загінуў гаспадар домаўладання.
Увогуле ж за два месяцы 2025 года ў краіне адбылося 1 226 пажараў — на 30,4% больш, чым за той жа перыяд 2024-га (940).
Падчас іх загінула 160 чалавек. Тут рост у параўнанні з мінулым годам на 37,9%, за студзень-люты 2024-га было 116.
Каментары