Кіраўнік Дзярждэпа: Зяленскі павінен выбачыцца за тое, што ператварыў перамовы ў фіяска
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заклікаў прэзідэнта Украіны «выбачыцца за тое, што ператварыў гэта [перамовы ў Белым доме] у фіяска для сябе».

Пасля таго як сустрэча Зяленскага ў Белым доме з Трампам і віцэ-прэзідэнтам Джэй Дзі Вэнсам перарасла ў перапалку, Рубіа сказаў, што ўкраінскаму лідару не трэба было «станавіцца антаганістам». Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі таксама адзначыў, што «можа быць, Зяленскі не хоча мірнага пагаднення»: «Ён кажа, што хоча, але, можа быць, не хоча», піша Бі-бі-сі.
Раней Трамп, каментуючы перапалку з Зяленскім у Авальным кабінеце, выказаў незадавальненне тым, што ўкраінскі лідар хоча «ваяваць і ваяваць», і дадаў: «Няхай вяртаецца, калі будзе гатовы да міру». Зяленскі ў інтэрв’ю Fox News адказаў, што Украіна больш за ўсіх хоча міру — але з гарантыямі бяспекі.
Рубіа таксама раскрытыкаваў тон Зяленскага адносна Вэнса падчас сустрэчы, калі апошні сказаў, што шлях да міру і росквіту «можа ляжаць праз дыпламатыю». У адказ украінскі прэзідэнт нагадаў, што вёў перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у 2019 годзе і падпісваў з ім пагадненні аб спыненні агню на Данбасе, але Пуцін іх парушыў. «Пра якую дыпламатыю, Джэй Дзі, ты кажаш?» — спытаў Зяленскі.
Паводле Рубіа, з гэтага моманту сустрэча «пайшла не па плане». «Гэты актыўны, адкрыты падрыў намаганняў па дасягненні міру надзвычай засмучае ўсіх, хто быў задзейнічаны ў камунікацыях з імі да сённяшняга дня, і я лічу, што ён павінен выбачыцца за тое, што змарнаваў наш час на сустрэчу, якая скончылася так, як яна і скончылася», — заявіў дзяржаўны сакратар.
«Як ты збіраешся прымусіць Уладзіміра Пуціна і Расійскую Федэрацыю сесці за стол перамоваў, каб абмеркаваць нават магчымасць міру? — сказаў Рубіа. — Ты не зробіш гэтага, абзываючы яго».
Карэспандэнтка CNN у адказ нагадала Рубіа, што той сам казаў пра тое, што Пуціну нельга давяраць. Дзяржсакратар запэўніў, што падыход ЗША ў гэтай сітуацыі будзе па прынцыпе «давярай, але правярай», а Трампа не ўцягнуць у ілжывае пагадненне.
Рубіа таксама заявіў, спасылаючыся на неназванага еўрапейскага міністра замежных спраў, што план Еўропы — працягваць вайну яшчэ год, пасля чаго Расія будзе настолькі аслабленая, што сама папросіць аб заключэнні міру. Дзяржаўны сакратар ЗША лічыць гэты план нерэалістычным.
Паводле Рубіа, Зяленскі мог падпісаць рамкавае эканамічнае пагадненне з ЗША аб украінскіх нетрах яшчэ пяць дзён таму, але «настойваў на візіце ў Вашынгтон». Абвінавачваючы Зяленскага ў перапалцы ў Авальным кабінеце, дзяржсакратар заявіў, што было вялікай памылкай «пачаць чытаць нам лекцыі пра тое, што дыпламатыя не спрацуе».
Трамп і Зяленскі пасварыліся ў жывым эфіры
Трамп: Зяленскі можа вярнуцца, калі будзе гатовы да міру
Еўрапейскія лідары выказваюць Зяленскаму падтрымку ў ягонай спрэчцы з Трампам
Зяленскі падзякаваў Амерыцы за падтрымку і свой візіт
Трамп — Зяленскаму: Без нашай зброі вы не пратрымаліся б і двух тыдняў
Стэнаграма рэзкай размовы Трампа, Вэнса і Зяленскага
Каментары
России,
США,
Великобритании.
В документе эти страны обещали:
✔ Уважать независимость, суверенитет и существующие границы Украины.
✔ Воздерживаться от угрозы силой или её применения против Украины.
✔ Не использовать экономическое давление для подчинения Украины.
✔ Не применять ядерное оружие против Украины.