Яму было 50 гадоў.

Гродзенскі аўтагоншчык Аляксей Асмалоўскі, удзельнік шматлікіх ралі-рэйдаў, пазадарожных спаборніцтваў і аўтафестываляў, памёр 22 лютага ў Варшаве, паведамляе «Аўтагродна».
Пра яго смерць паведаміў блізкі сябар: «Аляксей адчуў недамаганне 4 студзеня, скардзіўся на камяк у горле. Яго тэрмінова шпіталізавалі, высветлілася, што ўзніклі сур'ёзныя праблемы з аортай. Ужо праз некалькі гадзін ён апынуўся на аперацыйным стале ў варшаўскім кардыяхірургічным цэнтры. Аперацыя доўжылася пяць гадзін, прагнозы былі песімістычныя, але Аляксей здолеў аднавіцца, усміхаўся, размаўляў. Аднак пазней у яго развілася інфекцыя і пачаўся сэпсіс. Амаль два месяцы ён змагаўся, але 22 лютага яго не стала».
Асмалоўскаму было 50 гадоў. Апошнія два гады ён жыў у Варшаве. Сябры ўзгадваюць, што ён марыў зноў удзельнічаць у спаборніцтвах, але не паспеў рэалізаваць задуманае.
Асаблівай гарачай страсцю Аляксея быў яго ярка-аранжавы багі TRUCK, сабраны ў ЗША. Гэты пазадарожнік мог разганяцца да 150 км/г па бездарожжы.
Развітацца з Аляксеем Асмалоўскім можна сёння, 1 сакавіка ў Гродне: 11:30—12:30 — развітальны дом на праспекце Касманаўтаў, 13:00 — служба ў Саборы Усіх Святых (побач з ТРК «Трыніці»), 14:00 — пахаванне на могілках у Аульсе.
Каментары